Грыбаўскайтэ запрасіла Януковіча на святкаванне аднаўлення незалежнасці. 21.by

Грыбаўскайтэ запрасіла Януковіча на святкаванне аднаўлення незалежнасці

15.02.2010 15:22 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ па тэлефоне павіншавала Віктара Януковіча з абраннем яго прэзідэнтам Украіны і запрасіла прыехаць у Літву на ўрачыстасці, прысвечаныя 20‑годдзю 11 сакавіка (Дня аднаўлення незалежнасці Літвы).

«Дэмакратычныя і адкрытыя выбары прадэманстравалі вернасць Украіны агульнаеўрапейскім каштоўнасцям і высокую грамадзянскую свядомасць жыхароў. Ад выбару ўнутранай і вонкавай палітыкі Украіны залежыць стабільнасць і дабрабыт усяго рэгіёна, таму жадаю Вам вялікай мудрасці і вытрымкі, прымаючы адказнасць за кіраванне Украінай ды накіроўваючы яе на шлях працвітання і бяспекі», — сказала Грыбаўскайтэ.

Кіраўнік Літвы адзначыла, што Літву і Украіну здаўна звязваюць цесныя гістарычныя, культурныя і палітычныя сувязі, таму прэзідэнт не сумняецца, што стратэгічны дыялог паміж Літвой і Украінай, заснаваны на агульных інтарэсах і каштоўнасцях, будзе паслядоўна ўмацоўвацца і паглыбляцца ў гады кіравання Януковіча.

Нагадаем, што пытанне з запрашэннем Лукашэнкі ў Вільню так і падвісла ў паветры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ па тэлефоне павіншавала Віктара Януковіча з абраннем яго прэзідэнтам Украіны і запрасіла прыехаць у Літву на ўрачыстасці,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика