Украіна не будзе ўступаць у Мытны саюз Расеі, Беларусі і Казахстана. 21.by

Украіна не будзе ўступаць у Мытны саюз Расеі, Беларусі і Казахстана

27.02.2010 11:34 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявіла першая намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Ірына Акімава. Па яе словах, Віктар Януковіч у сваёй прамове на інаўгурацыі і падчас перадвыбарчай кампаніі «выразна і ясна паказаў, што любыя новыя крокі ў міжнародным супрацоўніцтве з любымі краінамі могуць будавацца толькі пры ўмове непарушэння ўжо заключаных дамоваў».

«Паколькі Мытны саюз наўпрост супярэчыць і будзе вельмі моцна ўскладняць сяброўства Украіны ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі, на сённяшні дзень, дый на заўтрашні, гэтае пытанне стаяць не можа», — сказала Акімава.

Украіна будзе спрыяць ўступленню ў СГА іншых краінаў СНД і «на гэтай глебе арганізоўваць сваю мытную палітыку», заўважыла яна.

Напярэдадні інаўгурацыі расейскія СМІ закінулі інфармацыю, што Украіна можа далучыцца да Мытнага саюза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіла першая намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Ірына Акімава. Па яе словах, Віктар Януковіч у сваёй прамове...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика