Ад землятрусу ў Чылі пацярпелі 2 млн чалавек, загінулі – 300 чалавек. 21.by

Ад землятрусу ў Чылі пацярпелі 2 млн чалавек, загінулі – 300 чалавек

28.02.2010 16:05 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пашкоджана каля 1,5 мільёна дамоў і кватэр, каля 500 тысяч з іх – сталі не прыдатныя да жыцця. Пра гэта паведаміла прэзідэнт Чылі Мішэль Бачэлет.

Пашкоджана шмат мастоў і аўтамабільных дарог. Больш за ўсё пацярпела сталіца краіны Сант’яга і буйны горад Кансэпсьён, а таксама іншыя цэнтральныя раёны краіны. Поўны маштаб бедства пакуль не ўстаноўлены.

Прапановы аб аказанні дапамогі ўжо паступілі ад ЗША і ЕС, аднак чылійскі прэзідэнт заявіла, што краіна пакуль дае рады ўласнымі сіламі.

Землятрус магнітудай 8,8 бала адбыўся ў ноч на суботу. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў Ціхім акіяне, за 100 кіламетраў ад узбярэжжа Чылі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пашкоджана каля 1,5 мільёна дамоў і кватэр, каля 500 тысяч з іх – сталі не прыдатныя да жыцця. Пра гэта паведаміла прэзідэнт Чылі Мішэль Бачэлет.Пашкоджана шмат мастоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика