У Ізраілі следства супроць Бэн‑Ар’е, былога пасла ў Беларусі. 21.by

У Ізраілі следства супроць Бэн‑Ар’е, былога пасла ў Беларусі

03.03.2010 11:45 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паліцыя дапытала міністра замежных спраў Ізраіля Авігдора Лібермана па падазрэнні ва ўмяшанні ў ход судовага разбіральніцтва, а таксама ў парушэнні грамадскага даверу.

Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, міністра дапыталі ў рамках расследавання, якое вядзецца супраць былога пасла Ізраіля ў Беларусі Зэева Бэн‑Ар’е.

Паведамляецца, што гаворка ідзе пра перадачу Ліберману амбасадарам у Мінску сакрэтнай інфармацыі аб расследаванні супраць яго.

У ходзе расследавання ізраільскія праваахоўныя органы звярнуліся праз амбасаду да сваіх беларускіх калег з просьбай прадаставіць гэтыя звесткі.

Пасол Зэеў Бэн‑Ар’е перадаў гэтую просьбу генпракуратуры Беларусі, аднак захаваў у сябе копію дакумента. У ходзе візіту Авігдора Лібермана ў Мінск у кастрычніку 2008 года амбасадар перадаў яму, як падазрае паліцыя, сакрэтную інфармацыю, якая знаходзілася ў яго распараджэнні.

Як адзначае паліцыя, Лібермана падазраюць у тым, што ён прасоваў Бен‑Ар’е па службовай лесвіцы ў МЗС ў мінулыя месяцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паліцыя дапытала міністра замежных спраў Ізраіля Авігдора Лібермана па падазрэнні ва ўмяшанні ў ход судовага разбіральніцтва, а таксама ў парушэнні грамадскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика