Амерыканскі сенатар — праціўнік геяў — публічна прызнаўся ў гомасексуалізме
09.03.2010 13:23
—
Новости Мира
|
Амерыканскі сенатар‑рэспубліканец Рой Эшбурн, які нязменна галасаваў супраць абароны правоў секс‑меншасцяў, праз 14 гадоў знаходжання на пасадзе публічна прызнаўся, што з’яўляецца гомасексуалістам. Нечаканае прызнанне прагучала ў эфіры радыёстанцыі KERN ў Каліфорніі — кансерватыўным у гэтым сэнсе штаце, які і прадстаўляе сенатар. Там, у прыватнасці, забароненыя аднаполыя шлюбы. У сваім інтэрв’ю 55‑гадовы Эшбурн, разведзены бацька чатырох дзяцей, заявіў, што гісторыя яго галасаванняў ў сенаце адлюстроўвае меркаванне выбаршчыкаў, але не яго ўласнае. У прыватнасці, у мінулым годзе ён выступіў супраць дня памяці забітага актывіста за правы геяў Харві Мілка. Сваю «шчырасць» сенатар патлумачыў патрэбай адказаць на чуткі пра тое, што на днях у Сакрамэнта ён наведаў адзін з начных гей‑клубаў. Гэта адбылося перад тым, як яго затрымалі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Рой Эшбурн паведаміў, што не плануе працягваць палітычную ці грамадскую дзейнасць пасля таго, як сёлета скончыцца тэрмін яго паўнамоцтваў на пасадзе сенатара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскі сенатар‑рэспубліканец Рой Эшбурн, які нязменна галасаваў супраць абароны правоў секс‑меншасцяў, праз 14 гадоў знаходжання на пасадзе публічна... |
|