Перапіс у Польшчы: мяняюць пытанне пра нацыянальнасць
28.04.2010 15:58
—
Новости Мира
|
У Польшчы працягваецца пробны перапіс насельніцтва - ужо вядома, што ў некаторыя пытанні галоўнага перапісу, які адбудзецца вясною 2011 года, будуць унесены змены.
Сярод зменаў – пытанні пра родную мову ды веравызнанне. Галоўная статыстычная ўстанова абвесціла, што ўвядзе таксама магчымасць двайнога выбару нацыянальнай ды этнічнай прыналежнасці. Упаўнаважаны па гэтай справе Веслаў Лагадзінскі паведаміў наступнае: - Гэтае пытанне ўзнікла пасля бурлівай дыскусіі ў СМІ, выйшла яно ад кашубаў, але не толькі іх адных. Гэтая праблема ўзнікла і ў 2002 годзе, калі людзі дамагаліся на выбар больш за адну магчымасць, таму што ў іх такое адчуванне тоеснасці. Гэтае рашэнне выклікае таксама неадназначныя адносіны да яго лідэраў і дзеячоў меншасных арганізацый. З боку беларусаў найчасцей ідуць галасы крытыкі. Пятро Тыма, старшыня Саюза ўкраінцаў у Польшчы і сябра супольнай камісіі ўрада і меншасці, сярод тых, хто лічыць гэтую змену патрэбнай: - У выпадку Польшчы не трэба прытрымлівацца катэгарычных крытэрый, бо ў выпадку кожнай меншасці маем мы стасункі з мешанымі сужонствамі ды асобамі, якія адначасна прыналежаць да дзвюх культур. Пакуль невядома, як канчаткова будуць выглядаць пытанні пра нацыянальнасць і веравызнанне. Паводле ўпаўнаважанага Галоўнай статыстычнай установы, справа будзе шырока кансультавацца пасля вынікаў пробнага перапісу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Польшчы працягваецца пробны перапіс насельніцтва – ужо вядома, што ў некаторыя пытанні галоўнага перапісу, які адбудзецца вясною 2011 года, будуць унесены змены |
|