Беларусізацыя Украіны
08.05.2010 22:07
—
Новости Мира
|
«Хроніка пікіруючага бульдозэра» — так назваў сьпіс падзеяў першых тыдняў праўленьня Януковіча вядомы ўкраінскі журналіст Андрэй Шаўчэнка. У сваёй Кіеўскі журналіст Міхаіл Білэцькі перш за ўсё зьвяртае ўвагу на зразумелы беларусам працэс «інтэграцыі» Ўкраіны з Расеяй: «У вочы адразу кідаецца, што вельмі актыўна йдзе збліжэньне на «расейскім фронце. У стратэгічным пляне гэта ня надта добра, бо гэта абмяжоўвае нашыя манэўры ў эўрапейскай інтэграцыі, якая ўжо вельмі істотна запаволілася». Апрача таго спадар Білэцькі кажа, што зьявіліся спробы ўраду звузіць сфэры выкарыстаньня ўкраінскай мовы. Зь ліку самых апошніх падзей ва Ўкраіне — усталяваньне помніка Сталіну ў Запарожжы і калектыўныя заявы журналістаў тэлеканалаў «1+1» і СТБ пра ўвядзеньне ўласьнікамі тэлеканалаў палітычнай цэнзуры на карысьць уладаў. Свабода слова ва Ўкраіне, якой так ганарыўся прэзыдэнт Юшчанка, за некалькі месяцаў пастаўленая пад сумнеў.З заклікам не дапусьціць гэтага ўжо выступіла міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў». Пакуль што клясычнай цэнтралізаванай цэнзуры ва Ўкраіне няма, кажа спадар Білэцькі: «Таго, што калісьці было, што ў нас называлася „тэмнікамі“, якія галоўныя рэдактары атрымлівалі са сьпісам тэм, якія тэмы трэба асьвятляць, а якія — не, то можна сказаць, што гэтага яшчэ няма. Цэнтралізавана». Міхаіл Білэцькі кажа, што за два месяцы прэзыдэнцтва Віктар Януковіч стварыў сваю вэртыкаль улады — паводле лякалаў Пуціна ці Лукашэнкі, дайшоўшы да ўзроўню раёнаў, дзе цяпер кіруюць набліжаныя да яго альбо Партыі рэгіёнаў людзі: «Гэта закранула мясцовую міліцыю, падатковую інспэкцыю і ўсё-ўсё-ўсё… Фактычна адбылася такая глябальная кадравая рэвалюцыя». Ці ёсьць ва ўкраінскім грамадзтве сілы супрацьстаяць аўтарытарным тэндэнцыям? «Мне падаецца, што яшчэ ня створаныя ўмовы для хвалі народнага абурэньня. І самае галоўнае, што калі апазыцыя будзе зацыклівацца на момантах, зьвязаных з уласным лідэрствам і ўласным сьледам у гісторыі, як гэта робіцца цяпер, то ў прынцыпе ня будзе адзінага каардынуючага цэнтра, які вёў бы тлумачальную працу». Міхаіл Білэцькі выказвае спадзеў, што і для Януковіча ды яго людзей ёсьць пэўная мяжа, якую ён не пераступіць — дзяржаўны сувэрэнітэт Украіны. А тым часам Януковіч ужо загадаў падрыхтаваць праект зьменаў ў Канстытуцыю краіны, а вядомыя прадстаўнікі ўкраінскай інтэлігенцыі заклікалі ствараць Народны камітэт выратаваньня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Хроніка пікіруючага бульдозэра» — так назваў сьпіс падзеяў першых тыдняў праўленьня Януковіча вядомы ўкраінскі журналіст Андрэй Шаўчэнка. |
|