Мэрам Рэйк’явіка стаў комік, які паабяцаў не выконваць абяцанні. 21.by

Мэрам Рэйк’явіка стаў комік, які паабяцаў не выконваць абяцанні

31.05.2010 16:42 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На выбарах у муніцыпальную раду сталіцы Ісландыі Рэйк’явік атрымала перамогу Найлепшая партыя, лідэрам якой з’яўляецца комік Ён Гнар. Партыя атрымала падтрымку 34,7% выбаршчыкаў, што дазволіла Гнару стаць мэрам сталіцы.

Найлепшая партыя, заснаваная паўгода таму, пазіцыянуе сябе як «адкрыта карумпаваная» і абяцае не выконваць сваіх перадвыбарчых абяцаньняў.

На выбарах партыя гарантавала выбаршчыкам бясплатныя ручнікі ў басейнах, белага мядзведзя ў заапарку, Дыснэйлэнд у аэрапорце Рэйк’явіка, а таксама «чысткі ў палітыцы».

Другое месца атрымала Незалежная партыя — адной з самых папулярных палітычных арганізацый у краіне аддалі сваё перавагу 33,6% галасоў. Трэцяе месца з 19,1% галасоў заняў Сацыял‑дэмакратычны альянс, які валодае большасцю ў ісландскім парламенце.

Па выніках выбараў, Найлепшая партыя зойме ў муніцыпальнай радзе Рэйк’явіка шэсць месцаў з 15, Незалежнай партыі дасталіся пяць крэслаў. Сацыял‑дэмакраты атрымалі тры месцы, яшчэ адзін дэпутат будзе прадстаўляць рух зялёных. Выбары адбыліся ў суботу, 29 мая.

У лютым мінулага года прэм’ер‑міністрам Ісландыі была абрана лідэр Сацыял‑дэмакратычнага альянсу Ёхана Сігурдардацір, якая стала першым у свеце кіраўніком урада, які знаходзіцца ў аднаполым шлюбе.


gazeta.ua

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выбарах у муніцыпальную раду сталіцы Ісландыі Рэйк’явік атрымала перамогу Найлепшая партыя, лідэрам якой з’яўляецца комік Ён Гнар. Партыя атрымала падтрымку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика