Пляменнік Бакіева кіраваў разнёй у Джалал-Абадзе
13.06.2010 16:08
—
Новости Мира
|
Этнічныя сутычкі перакінуліся з Оша на другі горад поўдня Кіргізіі — Джалал-Абад.
Як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, ад трох да пяці тысяч чалавек там натоўпам вандруюць па горадзе, падпальваючы хаты ўзбекаў і забіваючы на сваім шляху. Са словаў відавочцаў, натоўп арганізаваў адзін з пляменнікаў экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева Санжар. Менавіта ён узброіў юнакоў. Мясцовых узбекаў былі вінавацілі ў спаленні родавае хаты Бакіевых. Сам Курманбек Бакіеў знайшоў прытулак у Беларусі. Са словаў прадстаўнікоў Часовага ўрада, лік ахвяраў на подні Кіргізіі пайшоў на сотні. Міліцыя і армія не праяўляюць волі, каб спыніць разню. Сяргей Гезгала Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Этнічныя сутычкі перакінуліся з Оша на другі горад поўдня Кіргізіі — Джалал-Абад. Як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, ад трох да пяці тысяч чалавек там натоўпам... |
|