Балгарыя, Румынія і Латвія – найбяднейшыя краіны ЕС. 21.by

Балгарыя, Румынія і Латвія – найбяднейшыя краіны ЕС

21.06.2010 22:14 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле справаздачы статыстычнай службы ЕС Eurostat, у 2009 г. сярод краін Еўрапейскага саюза ў Балгарыі, Румыніі і Латвіі быў адзначаны самы нізкі ВУП на душу насельніцтва.

Паказчык разлічваўся паводле парытэту пакупніцкай здольнасці (ППЗ), паказчыкі якога склалі, адпаведна, 41, 45 і 60% ад сярэднееўрапейскага ўзроўню.

Самай паспяховай краінай Еўрасаюза Eurostat называе Люксембург, дзе ВУП склаў 268% ад сярэднееўрапейскага ўзроўню.

У Ірландыі, Нідэрландах, Аўстрыі, Швецыі, Даніі, Вялікабрытаніі, Германіі і Бельгіі ВУП, выражаны ў ППЗ, на 15-30% вышэй за сярэдні ўзровень ЕС. Узровень ВУП Фінляндыі, Францыі, Іспаніі і Італіі вышэйшы за еўрапейскі ўзровень прыкладна на 10%.

Славенія, Чэхія, Партугалія і Славакія маюць паказчыкі, ніжэйшыя за сярэдні ўзровень ЕС, на 10-30%.


gazeta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле справаздачы статыстычнай службы ЕС Eurostat, у 2009 г. сярод краін Еўрапейскага саюза ў Балгарыі, Румыніі і Латвіі быў адзначаны самы нізкі ВУП на душу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика