Шымон Пэрэс сустрэўся з беларусамі, праведнікамі народаў свету
22.06.2010 19:10
—
Новости Мира
|
Ізраільскі прэзідэнт Шымон Пэрэс прыняў учора ў сваёй рэзідэнцыі дэлегацыю праведнікаў народаў свету з Беларусі ды іх сямейнікаў. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Амбасады Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. Цэнтральнай падзеяй імпрэзы, што адбылася ў Ерусаліме, зрабілася сустрэча ратаўніцы і выратаванай – Ганны Трафімавай і Рахэль Шмайловіч. Яны распавялі, як падчас нямецкай акупацыі, сям"я Ганны Трафімавай дапамагала габрэям Мінскага гета прадуктамі, хавала сям"ю Давідсонаў падчас пагромаў, а пасля іхніх ўцёкаў з гета, спрыяла пераходу ў партызанскі атрад. Ізраільскі прэзідэнт адзначыў, што ад імя ўсяго габрэйскага народа дзячыць праведнікам народаў свету, якія ратавалі габрэяў, рызыкуючы ўласным жыццем, і гэтак давялі ўсяму свету, што нават падчас нацысцкае пошасці мелі месца яскравыя праявы чалавечнасці. ЛК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шымон Пэрэс,Ганна Трафімава, Рахэль Шмайловіч. фота - Марк Нэйман (Дзяржаўная прэс-служба).Ізраільскі прэзідэнт Шымон Пэрэс прыняў учора ў сваёй рэзідэнцыі...
|
|