Арцыбіскуп Вільні забараніў заносіць труну з целам Бразаўскаса ў кафедральны сабор. 21.by

Арцыбіскуп Вільні забараніў заносіць труну з целам Бразаўскаса ў кафедральны сабор

30.06.2010 16:02 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Арцыбіскуп Вільні кардынал Аўдрыс Юозас Бачкіс забараніў заносіць у кафедральны сабор труну з целам былога прэзідэнта Літвы Альгірдаса Бразаўскаса падчас цырымоніі развітання і пахавання. Афіцыйных тлумачэнняў з нагоды рашэння кардынала не было, але эксперты лічаць, што забарона звязаная з тым, што ў часы знаходжання ў камуністычнай партыі Літвы Бразаўскас меў дачыненне да пераследу каталікоў.

Шкадаванне з нагоды рашэння віленскага арцыбіскупа выказалі цяперашні прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайтэ і яе папярэднік Валдас Адамкус.

Развітацца з Бразаўскасам у калоннай зале прэзідэнцкага палаца ў сераду прыходзяць тысячы людзей. Доступ у залу будзе адкрыты да 20.00.

Напярэдадні, у аўторак, з Бразаўскасам развіталіся кіраўнікі краіны, былыя паплечнікі прэзідэнта, чальцы ўраду і парламенту.

У чацвер у 13.50 труну з целам Бразаўскаса вынесуць ва ўнутраны двор прэзідэнцкага палаца, затым пахавальная працэсія рушыць у бок могілак на Антокалі. Пахаванне прызначанае на 15.00.

Паводле дадзеных Delfi, паніхіда па Бразаўскасу пройдзе ў саборы ў горадзе Кайшадорыс.


КаМ; паводле Delfi.lt

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арцыбіскуп Вільні кардынал Аўдрыс Юозас Бачкіс забараніў заносіць у кафедральны сабор труну з целам былога прэзідэнта Літвы Альгірдаса Бразаўскаса падчас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика