Як дзейнічала расійская шпіёнская сетка ў ЗША
30.06.2010 16:26
—
Новости Мира
|
Крымінальная справа была распачатая ў панядзелак у Службоўцы разлічваюць даць абвінаваўчае заключэнне па справе ў канцы ліпеня. Гэты дакумент можа больш падрабязна інфармаваць пра шырату і маштаб меркаванай шпіёнскай аперацыі. Расійскія чыноўнікі заклікалі амерыканскія ўлады даць іх грамадзянам доступ да расійскіх консульскіх службоўцаў і юрыстаў і прыняць да ўвагі «станоўчы характар» Адзінаццаты — паводле меркавання ўладаў ЗША, завадатар, на імя Крыстафер Мэтсас — быў затрыманы паліцыяй у аўторак на Кіпры. Яго вызвалілі пад заклад, нягледзячы на асцярогі, што ён можа ўцячы. Агенты ФБР сцвярджаюць, што адсочвалі меркаваных расійскіх агентаў некалькі гадоў, і абвінавачваюць іх ва ўдзеле ў аперацыі, скіраванай на пранікненне ў кіроўныя колы ЗША пад выглядам звычайных амерыканцаў. Афіцыйныя асобы ЗША заявілі, што нягледзячы на тое, што аперацыя скончылася беспаспяхова, яна з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай. Шпіёны не збіраліся красці сакрэты або пранікаць ва ўрадавыя арганізацыі ЗША. Замест гэтага яны шукалі знаёмства з людзьмі і збіралі інфармацыю пра тых, хто мае доступ да інфармацыі, звязанай з палітыкай і нацыянальнай бяспекай. Гэтыя кантакты потым маглі быць выкарыстаныя для іх вярбоўкі расійскай Службай замежнай выведкі. Большасць з тых, хто кантактаваў з меркаванымі шпіёнамі, не меў уяўлення пра іх мэты, кажуць амерыканскія чыноўнікі. Олівер Рэвэл, былы супрацоўнік ФБР, кажа, што для Бюро гэта звычайная справа — не затрымліваць падазраваных у шпіянажы адразу. Замест гэтага, па яго словах, яны часта выкарыстоўваюць вядомую інфармацыю як сродак выцягнуць з падазраваных больш дэталяў. Многія расійскія чыноўнікі і аналітыкі заявілі, што тыя ўрадоўцы ЗША, што не хочуць замірэння, справакавалі і ажыццявілі арышты ў вельмі нязручны час, зблытаўшы карты прэзідэнту Абаму і вярнуўшы Шпіянаж і контрашпіянаж паміж Расіяй і Захадам працягваецца амаль два дзесяцігоддзі з моманту распаду Савецкага Саюза. Расія, асцерагаючыся, што Захад хоча паслабіць яе ўплыў на былых савецкіх суседзяў, часта абвінавачвала заходнія дзяржавы ў інспіраванні шпіёнскай дзейнасці супраць яе. А заходнія дзяржавы скардзяцца на такую ж дзейнасць Расіі, асабліва ў камерцыйнай і навуковай галінах. Месяц таму нямецкі ўрад абвінаваціў Расію і Кітай у прамысловым шпіянажы на сваёй тэрыторыі, заявіўшы, што гэта стварае пагрозу інтарэсам Германіі. Як правіла, краіны, што засылаюць адна ў адну шпіёнаў, укараняюць агентаў у пасольствы, гандлёвыя дэлегацыі і на іншыя афіцыйныя пасады ў патрэбнай краіне, дзе тыя працуюць пад афіцыйным прыкрыццём. У разгляданым жа выпадку незвычайна тое, што падазраваныя ў шпіянажы нібыта выдавалі сябе за звычайных грамадзян. Марк Галеоці, кіраўнік Цэнтра «У гэтым і справа, — кажа ён. — Замест таго каб чытаць публікацыі і ездзіць на канферэнцыі, яны думаюць, што нейкім чынам здолеюць дабрацца да сакрэтаў палітыкі ЗША з дапамогай гэтых добра падрыхтаваных кадраў, прыкрыццё якіх абыходзіцца ім вельмі дорага». Што інкрымінуюць падазраваным: Крыстафер Мэтсас Сакрэтны расійскі агент, што жыў за мяжой і прыязджаў у ЗША, каб плаціць агентам, у тым ліку Рычарду Мэрфі, ад якога забіраў грошы і крэдытныя карткі. У 2004 Мэтсас атрымаў грошы ад расійскіх службоўцаў на чыгуначнай станцыі ў Рычард Мэрфі і Сінтыя Мэрфі Перадавалі сабраную інфармацыю пра сітуацыю на сусветным рынку золата і стратэгію ЗША што да ядзернай зброі, Ірана і Афраністана яшчэ да візіту прэзідэнта Абамы ў Расію. Спрабавалі атрымаць працу ва ўрадзе ЗША. Доналд Ховард Хэтфілд і Трэйсі Лі Эн Фолі Перадавалі расійскім службоўцам інфармацыю што да замежнай палітыкі ЗША, атрыманую ад крыніцаў у Амерыцы. Хэтфілд, які прыняў амерыканскае грамадзянства, жыў пад імем памерлага канадца. Майкл Затолі, Патрыцыя Мілс Затолі атрымліваў грошы ад Рычарда Мэрфі, а ў 2006 паехаў з Мілс у Хуан Ласара, Вікі Пелаэс Спрабавалі здабываць інфармацыю з дапамогай амерыканскіх крыніцаў, але расійцаў не задаволіла якасць справаздачаў Ласара. Паехалі ў Паўднёвую Афрыку, каб перадаць паведамленні расійцам і атрымаць ад іх грошы. Міхаіл Семянко Спрабаваў таемна перадаць электронныя паведамленні праз прыватныя бяздротавыя сеткі і атрымаў ад амерыканскага агента, які ўдаваў расійскага, складзеную газету з $5000 наяўнымі ўнутры. Анна Чапмэн Абменьвалася сакрэтнымі электроннымі паведамленнямі з расійскімі службоўцамі. Атрымала фальшывы пашпарт ад удаванага «расійскага» агента для перадачы яго іншаму агенту. Міхаіл Семянко Анна Чапмэн wsj.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальная справа была распачатая ў панядзелак у Нью-Ёрку; у ёй гаворыцца, што агенты Федэральнага бюро расследаванняў на працягу дзесяці гадоў... |
|