Расейскі патрыярх Кірыл папрасіў усіх расіянаў маліцца за
01.08.2010 23:30
—
Новости Мира
|
Расея перажывае найгоршую сьпёку і засуху за апошнія 100 гадоў, у гэтых умовах шырацца пажары і гінуць людзі. Зьвяртаючыся да вернікаў пасьля літургіі ў адным з манастыроў Ніжагародзкай вобласьці, патрыярх Кірыл заклікаў " усіх верных чад Рускай праваслаўнай царквы аб’яднацца ў малітве аб ніспасланьні дажджу на нашу гінучую ад сьпёкі зямлю». Патрыярх таксама нагадаў, што асаблівая малітва аб дажджы традыцыйна адбывалася 2 жніўня, на Ільлю Прарока. Расейскае міністэрства надзвычайных сытуацый сёньня паведаміла, што зарэгістраваныя 774 пажары. Больш за ўсё дамоў згарэла ў Варонескай, Разанскай і Ліпецкай абласьцях, без жытла засталіся 2210 чалавек. Паведамляецца таксама, што за апошнія двое сутак пры пажарах не загінуў ніводзін чалавек. Жыхарам Падмаскоўя, чыё дамы згарэлі, абяцаюць выплачваць кампэнсацыі ўжо ў панядзелак, ім абяцаюць таксама новае жытло. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расея перажывае найгоршую сьпёку і засуху за апошнія 100 гадоў, у гэтых умовах шырацца пажары і гінуць людзі. Зьвяртаючыся да вернікаў пасьля літургіі ў... |
|