Кваснеўскі можа быць прыцягнуты да адказнасці па справе аб тайных турмах ЦРУ. 21.by

Кваснеўскі можа быць прыцягнуты да адказнасці па справе аб тайных турмах ЦРУ

04.08.2010 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Польская пракуратура разглядае магчымасць прыцягнуць да адказнасці былога прэзідэнта Аляксандра Квасьнеўскага па справе аб тайных турмах ЦРУ, што размяшчаліся ў 2002–2005 гадах у Польшчы.Разам з Квасьнеўскім на лаве падсудных могуць апынуцца экс-прэм’ер Лешэк Мілер, а таксама экс-кіраўнік МУС Кшыштаф Янік.

Справа аб тайных турмах ЦРУ і магчымай згодзе польскіх уладаў на іх стварэнне ў Польшчы расследуецца пракуратурай з 2008 года, аднак следчыя афіцыйна не каментуюць ход расследавання.

Тым не менш, пракурор мае намер высунуць вышэйшым службовым асобам, якія кіравалі краінай з 2001 па 2005 гады, абвінавачванне ва ўдзеле ў ваенных злачынствах. Неабходныя матэрыялы ўжо сабраныя і хутка будуць перададзеныя спікеру Сейма, каб той паставіў пытанне аб прыцягненні гэтых асоб да адказнасці на пасяджэнні польскага парламента.

Пачынаючы з 2005 году у СМІ пачалі з’яўляцца паведамленні, што ў 2002–2005 гадах на тэрыторыі Польшчы, Румыніі і Літвы знаходзіліся таемныя турмы ЦРУ, у каторых ўтрымоўваліся тэрарысты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польская пракуратура разглядае магчымасць прыцягнуць да
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика