Караван падарункаў да Дня ведаў. Транспартная калона з інвентаром для Рыжскай беларускай школы адправілася ў Латвію
26.08.2010
—
Новости Мира
|
Да першага верасня навучэнцы Рыжскай беларускай школы атрымаюць ад нашай краіны шчодры падарунак. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі Міністэрства адукацыі сумесна з Міністэрствам замежных спраў адправіла ў латвійскую сталіцу дзве фуры з абсталяваннем і мікрааўтобус. — Для Рыжскай беларускай школы мы закупілі інвентар на суму больш за 700 мільёнаў рублёў, — расказвае начальнік упраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Юрый Гладкоў. — Да новага навучальнага года школьнікі атрымаюць мікрааўтобус, абсталяванне для кабінетаў фізікі, хіміі, спартыўнай залы, мэблю для класаў, камп’ютары, вучэбную літаратуру і многае іншае. Усяго ў спісе падарункаў больш за тысячу найменняў. У гэтым годзе латвійскі бок выдзеліў беларускай навучальнай установе два асобныя паверхі на базе рыжскай школы № 86. Зараз там заканчваецца рамонт. У школе вучыцца 130 дзяцей. Большасць з іх — этнічныя беларусы. У першы клас у гэтым годзе набралі 18 чалавек. Усе яны атрымаюць у падарунак кнігу “Мая радзіма — Беларусь”. Школа паступова набірае папулярнасць, таму цалкам магчыма, што хутка яна ператворыцца з асноўнай (1—9-ы класы) у сярэднюю (1—11-ы класы).Рыжская беларуская школа — адзіная навучальная ўстанова такога кшталту ў Латвіі. Яна адкрылася ў 1994 годзе, але толькі зараз атрымала асобнае памяшканне. Улады нашай краіны гатовы падтрымаць імкненне суайчыннікаў за мяжой даць дзецям адукацыю па беларускіх стандартах.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў узяць шэфства над Рыжскай беларускай школай, а таксама арганізаваць штогадовы адпачынак навучэнцаў у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”.Каб асабіста праверыць гатоўнасць інвентару да новага навучальнага года і ўрачыста перадаць падарункі Рыжскай беларускай школе, 30 жніўня ў Латвію прыедзе міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да першага верасня навучэнцы Рыжскай беларускай школы атрымаюць ад нашай краіны шчодры падарунак. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі... |
|