Германія: Каб уступіць у ЕС, Сербіі давядзецца прызнаць Косава
26.08.2010 20:01
—
Новости Мира
|
Сербіі давядзецца пайсці на прызнанне незалежнасці Косава дзеля таго каб уступіць у Еўрасаюз. З такой заявай у Бялградзе выступіў міністр замежных справаў Гіда Вестэрвеле. Па яго словах, для ўступлення ў ЕС неабходна падтрымліваць збалансаваны палітычны лад. Трэба дасягнуць замірэння. А гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі «Сербія прыме рэальнасць — незалежнасць Косава і ёсць рэальнасцю». Па словах Вестэрвеле, у будучыні магчымае ўрэгуляванне цяперашніх рознагалоссяў паміж бакамі і сумесная праца. «Прыйдзе дзень, калі прадстаўнікі ЕС, Косава і Сербіі буду сядзець за адным сталом», — адзначыў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Германіі. Не абышоў бокам нямецкі міністр і нядаўняе рашэнне Міжнароднага суда ААН, які ў ліпені 2010 пастанавіў, што міжнароднае права «не ўтрымлівае забаронаў на дэкларацыі аб незалежнасці», і, такім чынам, аўтары косаўскай дэкларацыі аб незалежнасці не парушылі агульнага міжнароднага права і рэзалюцыі 1244 Рады бяспекі ААН ад 1999. «Рашэнне Міжнароднага суда павінна было пакласці канец любым дыскусіям» , — заявіў Вестэрвеле. Варта адзначыць, што ў канцы ліпені 2010 сербскі парламент прадставіў чарговае рашэнне па сербскім пытанні. «Народная скупшчына (парламент) пацвярджае, што Рэспубліка Сербія ніколі не прызнае аднабаковае абвяшчэнне незалежнасці Косава», — гаварылася ў дакуменце. Там таксама адзначаецца, што сербскі парламент лічыць, што шляхам мірных перамоваў неабходна «дасягнуць такога рашэння па Косаве і Метохіі, якое б адпавядала канстытуцыі Сербіі і задавальняла ўсе бакі канфлікту». Косава абвясціла незалежнасць ад Сербіі ў 2008. З таго часу гэтае ўтварэнне прызналі 69 краін, у тым ліку ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Германія. А Расія, Кітай, Іспанія заявілі аб прызнанні тэрытарыяльнай цэласнасці Сербіі. Варта адзначыць, што на тэрыторыі Косава да гэтага часу жыве сербскае насельніцтва, якое баіцца за свой лёс у выпадку вываду міратворцаў НАТА.Пытанне аб сербскіх анклавах ЕС імкнецца не падымаць. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сербіі давядзецца пайсці на прызнанне незалежнасці Косава дзеля таго каб уступіць у Еўрасаюз. З такой заявай у Бялградзе выступіў міністр замежных...
|
|