Атака на білборд Мілінкевіча
26.08.2010 21:02
—
Новости Мира
|
Невядомыя пашкодзілі прыдарожны шчыт з палітычнай рэкламай Руху «За Свабоду», усталяваны на беларуска-украінскай мяжы. Білборд з Мілінкевічам з"явіўся на памежным пераходзе «Даманава−Макраны» з боку Украіны ў канцы ліпеня. Білборд з"явіўся на памежным пераходзе «Даманава−Макраны» з боку Украіны ў канцы ліпеня. У кіраўніцтве Руху «За Свабоду» мяркуюць, што яго размяшчэнне замовілі прыхільнікі Аляксандра Мілінкевіча, якія жывуць ва Украіне. Максім Сідорчанка, прадстаўнік фірмы, якая ўсталёўвае прыдарожную рэкламу, запэўніў, што ў бліжэйшы час сітуацыя будзе выпраўлена і пашкоджаны шчыт адновяць. Паводле ўкраінскіх адмыслоўцаў, месца для усталявання білборда выбрана вельмі ўдала. У летні перыяд вялікая колькасць беларусаў кіруецца ва Украіну па справах бізнесу, на адпачынак, альбо транзітам. У выходныя дні на памежным пераходзе «Даманава−Макраны» выстройваецца кіламетровая чарга машынаў, што вяртаюцца ў Беларусь. Падзяліцца навіной:
Паводле belmy.by; by.milinkevich.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Невядомыя пашкодзілі прыдарожны шчыт з палітычнай рэкламай Руху «За Свабоду», усталяваны на беларуска-украінскай мяжы. Білборд з Мілінкевічам з"явіўся на...
|
|