ААН заклікала Сэрбію і Косава да. 21.by

ААН заклікала Сэрбію і Косава да

10.09.2010 10:47 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Генэральная асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю, якая заклікае да перамоваў паміж Косавам і Сэрбіяй пры пасярэдніцтве Эўрапейскага Зьвязу. Праект рэзалюцыі быў сумесна пададзены краінамі Эўразьвязу і Сэрбіяй. У яго былі ўнесеныя істотныя зьмены ў параўнаньні з праектам, які першапачаткова зьбіраўся падаць у Генэральную асамблею Бялград.

У прыватнасьці, у тэксьце няма сьцьвярджэньня пра незаконнае абвяшчэньне Косавам незалежнасьці. Наадварот, прымаецца да ведама рашэньне Міжнароднага суду ў Гаазе, паводле якога ўлады Косава, абвяшчаючы незалежнасьць ад Сэрбіі, не парушылі міжнароднага права.

Зьмены былі ўнесеныя на патрабаваньне Эўразьвязу. Аднак Сэрбія заяўляе, што прыняцьце рэзалюцыі не азначае згоды Бялграду на незалежнасьць Косава.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генэральная асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю, якая заклікае да перамоваў паміж Косавам і Сэрбіяй пры пасярэдніцтве Эўрапейскага Зьвязу. Праект рэзалюцыі быў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика