Прарасейская партыя за бортам на выбарах у Латвіі
02.10.2010 22:28
—
Новости Мира
|
Перамогай дзейнага прэм’ера, Валдзіса Дамброўскіса, скончыліся выбары ў Латвіі. У цэлым боязь аналітыкаў, што ўражаная крызісам Латвія пойдзе на паклон да Масквы, не спраўдзіліся. Толькі ў Латгаліі Цэнтр згоды выходзіць па выніках Паказальна, што прайгралі і партыі, за якімі стаяў буйны латвійскі капітал, так званыя латвійскія «алігархі». Зараз Латвія — найменшы сусед Беларусі, з якім наша краіна мяжуе ў раёне Браслаўскіх азёраў. У Латвіі жыве каля 2,5 млн чалавек. Раней у Латгаліі, вакол Дзвінска (Даўгаўпілса), жыло шмат беларускамоўных. Да сёння латышы іх амаль цалкам асімілявалі. Латвія можа стаць самым танным шляхам паставак нафты ў Беларусь, калі будзе задзейнічаны нафтаправод ад Вентспілса да Наваполацка. Аднак дагэтуль венесуэльская нафта надыходзіла праз эстонскі порт Мууга і літоўскую Клайпеду. Справа ў тым, што ў латвійскай нафтатранспартнай сістэме істотны ўдзел маюць расейскія акцыянеры, а сама Латвія баіцца страціць выгадныя транзітныя кантракты з Расіяй. Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перамог дзейны прэм’ер, 39-гадовы Валдзіс Дамброўскіс.
|
|