Будучы ўрад Кыргызстана будзе кааліцыйным
11.10.2010 09:35
—
Новости Мира
|
У Кыргызстане працягваецца падлік галасоў на парламенцкіх выбарах. Паводле афіцыйных звестак удзел у галасаванні прынялі 57% выбарцаў. На першае месца з невялікім адрывам выйшла нацыяналістычная партыя, што адстойвае інтарэсы поўдня краіны — «Ата-Журт». Яна звязаныя з экс-прэзідэнтам Бакіевым, таксама выхадцам з поўдня. Але адносную большасць галасоў заваявалі Сацыял-дэмакратычная партыя і партыя «Ата-Мекен», на якія абапіраецца дзейны ўрад.Добры вынік паказала і прарасійская партыя «Ар-Намыс». Паводле папярэдніх звестак, яна паказала трэці вынік. Ва ўрад праходзіць таксама партыя «Рэспубліка». Магчыма, шостай парламенцкай партыяй стане «Адзіны Кыргызстан». Трэцяя ўрадавая партыя, «Ак-Шумкар», не адолела мінімальны бар"ер. Пэўна, што будучы ўрад Кыргызстана будзе кааліцыйным.Пасьля сёлетняй канстытуцыйнай рэформы Кыргызстан стаў першай парламенцкай рэспублікай у Цэнтральнай Азіі. У выбарах удзельнічала 29 партый. Складаная сістэма размеркавання мандатаў прадугледжвае абавязковую наяўнасць у парламенце апазіцыі. Калі яна заваёўвае мала галасоў, то ёй пераходзіць больш мандатаў. Зрэшты, такога не адбылося. У той жа час для атрымання месцаў у парламенце партыям трэба здабыць галасы больш чым 5% ад спіскавага складу выбарцаў і больш чым 0,5% у кожнай вобласці краіны. Апошняя мера мае засцерагчы ад выхаду на сцэну рэгіянальных і кланавых партый. Рода-племенныя сувязі па-ранейшаму адыгрываюць важную ролю ў эканамічна адсталай, горнай Кіргізіі. Назіральнікі выказваюць сумневы, ці ўтрымаецца парламенцкая сістэма кіравання ў краіне з неразвітай палітычнай культурай. Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На першых пасля Бакіева свабодных выбарах расцвіло сто кветак. |
|