Камароўскі: працэс замірэння Расіі і Польшчы будзе працяглым і нялёгкім. 21.by

Камароўскі: працэс замірэння Расіі і Польшчы будзе працяглым і нялёгкім

19.10.2010 14:51 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працэс замірэння Расіі і Польшчы будзе працяглым і нялёгкім. Пра гэта заявіў польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі. «Гэта будзе цяжкая праца, хутчэй за ўсё падзеленая на некалькі этапаў», падобная больш да «цяжкога маршу», чым да «спрынтэрскага бегу», сказаў ён.

«Мы павінныя паспрабаваць.

Нельга страціць тое асаблівы настрой, які з’явіўся ў польска-расійскіх адносінах як у выніку сумеснай прысутнасці прэм’ер-міністраў дзвюх краін ля магілаў польскіх ахвяр у Катыні, так і ў момант смаленскай драмы»,

 — дадаў Камароўскі.

На яго думку, добры клімат у польска-расійскіх адносінах ствараюць таксама жонкі прэзідэнтаў, якія праз паўгода пасля авіякатастрофы разам наведалі Смаленск і Катынь.

Камароўскі таксама паведаміў, што ў Польшчы чакаюць візіту прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева ў пачатку снежня. «Спадзяюся, гэтыя тэрміны ўжо не будуць змененыя. Цяпер усё паказвае на тое, што гэта будзе 6 снежня», — сказаў ён.

Прэзідэнт Польшчы, які вярнуўся напярэдадні з Рыму, дзе быў прыняты папам Бенедыктам XVI, падкрэсліў, што Ватыкан зацікаўлены ў будаванні добрых узаемаадносін з праваслаўнай царквой і Расіяй.

На яго думку, палітычнае замірэнне і збліжэнне на ўзроўні царквы і касцёла можа праходзіць паралельна.

Падзяліцца навіной: 
Newsru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працэс замірэння Расіі і Польшчы будзе працяглым і нялёгкім. Пра гэта заявіў польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі. «Гэта будзе цяжкая праца, хутчэй за ўсё...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика