Меркель: АЭП — шкодная ідэя
25.11.2010 22:20
—
Новости Мира
|
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пракамэнтавала ідэю расейскага прэм"ера Ўладзіміра Пуціна стварыць зону вольнага гандлю паміж Расеяй і Эўразьвязам. Мэркель выказала прынцыповую падтрымку гэтай ідэі, але дадала, што Расея спачатку павінна прадэманстраваць сваю прывержанасьць лібэралізацыі гандлю і далучыцца да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі. Плянаваныя пагадненьні аб Адзінай эканамічнай прасторы паміж Расеяй, Беларусьсю і Казахстанам, на думку канцлеркі, у гэтую пазыцыю не ўкладаюцца. Сёньня Пуцін прыбывае ў Бэрлін для ўдзелу ў форуме топ-мэнаджараў найбуйнейшых кампаніяў Нямеччыны. Падзяліцца навіной:
Радыё «Свабода» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пракамэнтавала ідэю расейскага прэм"ера Ўладзіміра Пуціна стварыць зону вольнага гандлю паміж Расеяй і Эўразьвязам.Мэркель...
|
|