Еўрапарламент выступіў з заявай па Беларусі
14.01.2011 00:00
—
Новости Мира
|
Кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузек, камітэт па замежных справах, парламенцкі падкамітэт па правах чалавека, а таксама дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю і ў Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест) выступілі з сумеснай заявай, якая тычыцца Беларусі. Дакумент прыняты па выніках дыскусіі, што прайшла ў Бруселі 12 студзеня, паведамляе— увядзенне забароны на ўезд і замарожванне рахункаў беларускіх чыноўнікаў, якія бралі ўдзел у гвалтоўным здушэнні пратэстаў 19 снежня 2010 года. Адмена гэтых мер павінна залежаць ад вызвалення ўсіх апазіцыйных лідараў, затрыманых у сувязі з падзеямі; — узмацненне фінансавай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і НДА; — павелічэнне фінансавай дапамогі і стыпендый беларускім студэнтам, якіх выключылі з універсітэтаў за ўдзел у мірных пратэстах; — зніжэнне візавых збораў для беларускіх грамадзян і нават іх адмена для студэнтаў, вучоных і людзей мастацтва; — перагляд пазіцыі міжпарламенцкіх адносінаў з Беларуссю, у тым ліку ў кантэксце Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест). Падчас дэбатаў Бузек заявіў, што беларускія ўлады павінны зняць абвінавачанні з арыштаваных, а тым з іх, хто мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе, яна павінна быць аказаная належным чынам. Паводле слоў кіраўніка Еўрапарламента, гэтая ўмова з’яўляецца абавязковай, калі Беларусь хоча мець Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузек, камітэт па замежных справах, парламенцкі падкамітэт па правах чалавека, а таксама дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях... |
|