Лукашэнка не запрасіў расійскіх палітыкаў на інаўгурацыю
14.01.2011 00:00
—
Новости Мира
|
Нікога з расійскіх палітыкаў або афіцыйных асоб не запрашалі на інаўгурацыю прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 13 студзеня на «Шчыра кажучы, не чуў аб нейкім запрашэнні каго б там ні было на інаўгурацыю. Не ведаю, шчыра скажу, якая пратакольная практыка ў Беларусі. У нас замежных прадстаўнікоў на інаўгурацыю прэзідэнта, напрыклад, не запрашаюць. Так што я не чуў аб тым, што кагосьці з Расіі запрашалі на інаўгурацыю», — цытуе Лаўрова РІА Новости. Як паведамлялася раней, паводле неафіцыйнай інфармацыі, інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі запланавана на 21 студзеня. Аднак у Лаўроў таксама паведаміў, што Расія працягвае сачыць за лёсам расійскіх грамадзян, арыштаваных у Беларусі падчас акцый пратэсту 19–20 снежня. «Што да працэсаў, якія суправаджалі завяршэнне выбараў, мы вельмі ўважліва адсочваем лёс нашых суайчыннікаў, мы дабіліся вызвалення большасці з іх. Двое былі зноў арыштаваны, ім прад’яўляецца абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў, нашы дыпламаты знаходзяцца з імі ў пастаянным кантакце», — адзначыў Лаўроў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым сёння заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
|
|