ЗША даюць афіцыйнаму Мінску «некалькі дзён»
16.01.2011 00:00
—
Новости Мира
|
ЗША даюць беларускім уладам некалькі дзён, каб адпусьціць затрыманых падчас акцыі пратэсту ў Менску. У іншым выпадку будуць адноўленыя санкцыі ў поўным маштабе. Пра гэта, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіла ў Вільні прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША Нэнсі МакЭлдані: «Калі арыштаваныя не будуць вызваленыя вельмі хутка, у нас не будзе іншага выйсця, як лічыць іх палітзняволенымі. А гэта будзе азначаць, што зноў будуць уведзеныя санкцыі, дзеянне якіх было прыпыненае». На пытанне ўдакладніць — як хутка такое можа здарыцца — амерыканская чыноўніца адказала: «Гэта пытанне некалькіх дзён». Яна таксама ўдакладніла, што ў адносінах кіраўніцтва Беларусі ЗША і Еўрасаюз будуць праводзіць узгодненую палітыку. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗША і Еўрасаюз будуць праводзіць узгодненую палітыку.
|
|