Фотафакт: беларуская ялінка ў Варшаве. 21.by

Фотафакт: беларуская ялінка ў Варшаве

01.01.2012 17:54 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Беларуская ялінка адбылася ў Варшаве. Дзеткі-беларусы самага рознага ўзросту сустрэліся адзначыць надыход Новага года з Дзедам Марозам, карагодам вакол ёлкі, вершыкамі і песнямі ў магічным коле і іншымі традыцыйнымі забавамі навагодніх святаў.

Арганізавалі ялінку Беларускі дом у Варшаве, фонд Jedna Europa, фонд Open Culture, сайт interpolit.com.

беларуская ялінка ў Варшаве

«Ялінка — гэта свята, якое яднае ўсе ўзросты, дорыць нам веру ў цуд і лепшае заўтра, — кажа адзін з арганізатараў свята Зміцер Бародка. — Дзеці ўзрушаныя і ўражаныя, шмат хто з іх упершыню пазнаёміўся з Дзедам Марозам».

«Было б здорава, каб гэтая ялінка стала першай ластаўкай у супольных святах беларусаў у Варшаве, — мяркуе адна з гасцей, мама чатырохгадовага Стаса. — Спадзяюся найбліжэйшым часам пабачыць многіх новых знаёмых у нас з мужам у гасцях, куды я з радасцю запрашаю ахвотных».

беларуская ялінка ў Варшаве

Арганізатары ялінкі ў Беларускім доме зычаць усім беларусам еднасці па ўсім свеце, любові да ўласных традыцый і салідарнасці.

«З Новым годам усіх! І давайце памятаць: на Дзеда Мароза спадзявайся, але й сам старайся!» — жадаюць яны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская ялінка адбылася ў Варшаве.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика