Алімпійскі Лондан: у чаканні свята і калапсу
17.07.2012 19:50
—
Новости Мира
|
Алімпійскі Лондан: у чаканні свята і калапсу /Таўэрскі мост. Фота: dawn.com. Праз дзесяць дзён у Лондане пад уважлівымі позіркамі мільярдаў зямлян успыхне полымя Гульняў ХХХ Алімпіяды. Пра тое, як брытанская сталіца рыхтавалася да найбуйнейшага форуму планеты, і што для каралеўства значыць гэтая Алімпіяда, з месца падзеі распавядае карэспандэнт TUT.BY. Тройчы алімпійскі Лондан – адзіны горад у свеце, якому Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) тройчы давяраў ганаровае права стаць сталіцай сучасных Алімпійскіх гульняў: у 1908, 1948 і 2012 гадах. Гэткі надзвычайны карт-бланш ад мужоў міжнароднага алімпійскага руху зусім невыпадковы. Брытанія – родапачынальніца многіх відаў цяперашняй алімпійскай праграмы. Да таго ж традыцыя правядзення рознага кшталту спартовых гульняў на Брытанскіх выспах сягае 16 стагоддзя. У сярэдзіне 19-га на землях Расійскай імперыі яшчэ панавала прыгоннае права, а ў Англіі ўжо існавалі спартовыя клубы, ладзіліся спаборніцтвы і фіксаваліся рэкорды… Лёс склаўся так, што дзве папярэднія лонданскія Алімпіяды адбываліся ва ўмовах форс-мажору. У далёкім 1908-м Лондан ў экстранным парадку паклікалі замяніць Рым, што задыхаўся ад наступстваў вывяржэння Везувія. Тады яшчэ не існавала ані алімпійскіх кольцаў, ані алімпійскага агню, а самі Алімпіяды не з’яўляліся самастойнымі мерапрыемствамі і дзеля эканамічнай мэтазгоднасці прывязваліся да маштабных гандлёвых мерапрыемстваў. Разам з Гульнямі IV Алімпіяды Лондан прымаў вялізную франка-брытанскую выставу. Адмыслова для гэтага ў лонданскім раёне Шэпэрд-Буш выбудавалі 93-тысячны стадыён "Уайт-Сіці". Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, за 12 дзён на яго трыбунах пабывала рэкордная колькасць гледачоў - 295 тысяч чалавек. То быў знак: Алімпіяды могуць і павінны быць самадастатковымі форумамі.
Менавіта на тых лонданскіх Гульнях спартоўцы прадстаўлялі не паасобныя клубы, а цэлыя краіны. Гэтая акалічнасць спрычынілася да таго, што спаборніцтвы суправаджаліся Роўна праз 40 год горад на Тэмзе зноў стаў алімпійскай сталіцай. Краіна яшчэ загойвала раны Другой сусветнай вайны, а таму рашэнне ўраду прыняць першую паваенную Алімпіяду выклікала на Туманным Альбіёне хвалю абурэння і пратэстаў. Гэтак, за год да старту лонданская газета Evening Standard заклікала да яе адмены. Сцвярджаючы, што да вайны стаўленне брытанцаў да Гульняў вар'іравалася ад "прахалоды да пагарды", выданне пераконвала: цяжкая эканамічная сітуацыя зніжае рацыю іх правядзення да "абсурду нечуваных памераў". Не дзіва, што гісторыкі
Бітва гігантаў Сем год назад МАК абвясціў Лондан пераможцам конкурсу за права прыняць летнюю Алімпіяду-2012. Сярод галоўных канкурэнтаў брытанскай сталіцы былі тры іншыя сусветныя мегаполісы – Парыж, Нью-Ёрк і Масква. Адным з галоўных ініцыятараў і лабістаў лонданскай кандыдатуры быў тагачасны мэр Кен Лівінгстон. Згодна з ягонай задумай, Алімпіяда мусіла стаць штуршком для развіцця Іст-Энда – гэтак званай усходняй часткі Лондана, занядбанай ў апошнія тры дзесяцігоддзі. Цэнтрам алімпійскай будоўлі быў абраны раён Стратфард. Калісьці буйны транспартны вузел і месца дыслакацыі найвялікшых у свеце докаў, з ліквідацыяй прамысловай зоны Стратфард спазнаў запусценне і 20-працэнтнае беспрацоўе.
У 2008-м лейбарыст Лівінгстон прайграў гарадскія выбары, і асноўная адказнасць за падрыхтоўку Гульняў лягла на плечы ягонага пераемніка - кансерватара Барыса Джонсана. Лонданскі аргкамітэт па правядзенні Алімпійскіх гульняў ачоліў выбітны ў мінулым бягун на сярэднія дыстанцыі лорд Себасцьян Коэ. Менавіта з ягонай постаццю спецыялісты звязваюць паспяховую падрыхтоўку сталіцы да Гульняў, пацверджаную дзесяццю візітамі прыёмачнай камісіі МАК. Але пачыналася ўсё даволі марудна. У кастрычніку 2006 Джэк Лэмлі, кіраўнік арганізацыі Olympic Delivery Authority, адказнай за падрыхтоўку алімпійскай інфрастуктуры, падаў у адстаўку. Ён сцвярджаў, што ўлады завальваюць падрыхтоўку да Гульняў, бо за 15 месяцаў ад моманту перамогі ў конкурсе МАК будаўнічыя работы на асноўных аб’ектах так і не пачаліся… Другое жыццё Іст-Энда На жаль, спартовыя аб’екты - не сярэднявечныя замкі. Яны мусяць быць функцыянальныя і перадусім адпавядаць сучасным патрэбам грамадства. Менавіта таму, напрыклад, ніводная з лонданскіх арэн Гульняў-1908 не датрывала да нашых дзён. Велічны “Уайт-Сіці” зруйнавалі ў 1985. Галоўную арэну Гульняў-1948 – стадыён “Уэмблі” - таксама знеслі да падмурку і адбудавалі наноў. Адзіная гістарычная пляцоўка, якая дасюль застаецца ў такім-сякім ужытку – Таму больш за палову асноўных арэнаў Алімпіяды-2012 у сталіцы вырашылі будаваць з нуля. Перамога алімпійскай заяўкі Лондана запаліла зялёнае святло перад аўтарамі праекта пабудовы ў Стратфардзе Алімпійскага парка і рэгенерацыі ўсходняй часткі мегаполіса.
Дзівосны Алімпійскі парк, які ўключае ў сябе 80-тысячны Алімпійскі стадыён, цэнтр водных відаў спорту, баскетбольную арэну, велапарк і Алімпійскую вёску, вырас на месцы сметнікаў і пустыроў. Ягоная тэрыторыя складае 306 гектараў (3.06 км2), а пабудова заняла шэсць год. Агульны памер капіталаўкладанняў – 7 млрд фунтаў. Пасля завяршэння Гульняў Алімпійскі парк ператвораць у адзін з найбуйнейшых у Еўропе гарадскіх паркаў, адна з задач якога – аднаўленне мясцовай флоры і фаўны. Алімпійскую вёску на 17 тысяч чалавек мадыфікуюць у 3600 кватэр. Спартыўныя аб'екты стануць адкрытыя для мясцовых спартклубаў і таварыстваў. Высокатэхналагічная камунікацыйная інфраструктура пяройдзе ў спадчыну новаму ўніверсітэту, які будзе спецыялізавацца на спартовай навуцы, лічбавых медыях і “зялёных” тэхналогіях.
Цягам наступных 20 гадоў у Стратфардзе плануецца пабудаваць 11000 жылых дамоў, комплекс офісаў і гатэляў, грамадскія і муніцыпальныя установы. З улікам гэтага эксперты ў сферы нерухомасці Праведзенае ў 2005 годзе Асацыяцыяй лонданскіх урадаў даследаванне паказала, што 68% лонданцаў вераць, што Гульні прынясуць гораду карысць ў доўгатэрміновай перспектыве. Паводле “Як там алімпійскі Лондан?” З набліжэннем Гульняў мне ўсё часцей выпадае адказваць на гэтае пытанне.
Алімпіяда – надзвычайная падзея, раўназначная 26 чэмпіянатам свету, адначасова арганізаваным на 32 спартовых арэнах Вялікабрытаніі. Яе подых адчуваецца паўсюль. У кнігарні загадзя паступіў россып новых выданняў, прысвечаных алімпійскай гісторыі. На лонданскіх тэатральных падмостках сёлета адбылася прэм’ера спектакля “Вогненныя калясніцы”, пастаўленага паводле аднайменнага оскараноснага фільма пра лёс двух легендарных брытанскіх алімпійцаў – Аднак маштаб Алімпіяды ў свядомасці сярэднестатыстычнага лонданца меншы, чым у жыхара любой іншай
алімпійскай сталіцы. І вось чаму. Штогод у Лондане адбываецца 32 тысячы канцэртаў, 17 тысяч тэатральных прадстаўленняў, 200 фэстаў. У горадзе больш за 100 тэатраў, 105 кінатэатраў, 22 нацыянальныя музеі і 200 лакальных. Лондан не ўваходзіць у дзясятку буйнейшых гарадоў у свеце, але пры гэтым ўпэўнена лідзіруе паводле колькасці міжнародных наведвальнікаў. 15,3 млн замежнікаў трапляе сюды штогод, і гэта амаль ўдвая больш, чым паказчыкі Парыжа ці Нью-Ёрка. Лонданцы У снежні 2006 карпарацыя BBC абнародавала вынікі сацыялагічнага апытання, Ці транспартны калапс непазбежны? З іншага боку, зразумела, што Алімпіяда не мінецца для лонданцаў незаўважанай, як бы яны да яе не ставіліся. Аргкамітэт распаўсюдзіў амаль 9 млн квіткоў на алімпійскія і яшчэ 2 млн на паралімпійскія спаборніцтвы. Гэта значыць, што высілкамі алімпійскіх турыстаў насельніцтва 8-мільённага горада на Тэмзе можа павялічыцца ўдвая. Найбольш эфектыўны від транспарту ў Лондане – метро. Гэта найстарэйшая ў свеце і другая па велічыні падземка, якая штодня фіксуе блізу 3 мільёнаў паездак. Неад’емны складнік тутэйшага метрапалітэну – затрымкі праз перагружанасць, аварыі і несупынныя рамонтныя работы. Паездка ў метро ў гадзіну пік у Сіці нагадвае гульню “Паспрабуй уціснуцца ў вагон”. У такія моманты задумваешся аб карысці такійскага досведу з супрацоўнікамі-“штурхачамі”. Як было падлічана некалькі год таму, праз затрымкі і аварыі лонданец за год марнуе ў метро 3,5 дні!
Улічваючы гэта, Алімпійскі аргкамітэт і гарадскія ўлады правялі вялікую падрыхтоўчую працу, каб алімпійскае нашэсце не ператварылася ў транспартны калапс. Падобнае здарылася 16 год назад у заакіянскай Атланце. Дэпартамент лонданскага транспарту (ТФЛ) выдаткаваў 6,5 млрд фунтаў на ўдасканаленне транспартнай сістэмы, у асноўным чыгуначных і ліній метро. Мяркуецца, што 80% алімпійскіх наведнікаў будзе перасоўвацца ў Лондане менавіта па рэйках. Асаблівы клопат – пра ўдзельнікаў Гульняў. Паводле планаў арганізатараў, 80% алімпійцаў спатрэбіцца менш за 20 хвілін, каб дабрацца да спартовых арэн. На праезных частках у раёнах знаходжання алімпійскіх аб’ектаў транспартнікі “нарэзалі” адмысловыя “алімпійскія палосы”. Рухацца па іх можа толькі транспарт з алімпійскімі прапускамі. Для ўсіх астатніх выезд на “алімпійку” можа выліцца ў 130 фунтаў штрафу. Прычым, спачатку нароўні з грамадскім транспартам “алімпійскімі палосамі" забаранілі карыстацца і таксі. І толькі пасля пагрозы страйку з боку апошніх, кэбам прадставілі пэўныя прывілеі.
Цягам некалькіх месяцаў ТФЛ рассылаў падпісчыкам электронныя паведамленні, у якіх прапаноўвалася наколькі гэта магчыма адмовіцца на час Гульняў ад уласнага аўтатранспарту, а таксама загадзя планаваць кожную паездку. Балазе ўся неабходная інфармацыя Нягледзячы на высілкі ўладаў, згодна з данымі аднаго з апошніх апытанняў, 49,8% лонданцаў непакоіцца, якім чынам яны будуць дабірацца да працы. Залатыя метры Чаканыя транспартныя праблемы разам з пытаннямі бяспекі прымусілі лонданцаў на час Алімпіяды шукаць прыбежышча па-за межамі сталіцы. Гэтак, магчымасць пакінуць мегаполіс у ліпені-жніўні Аднак апроч відавочных праблемаў Алімпіяда – яшчэ і добрая магчымасць зарабіць. Таму многія месцічы вырашылі здаць свае кватэры і цэлыя дамы алімпійскім турыстам. “Мае знаёмыя – сямейная пара за 50, здалі свой чатырохпакаёвы дом у Стратфардзе групе нямецкіх турыстаў за 3 тысячы фунтаў на тыдзень, - распавядае мне Алекс Роблінг, 25-гадовы спецыяліст адной з кампаній у сферы ІТ. – На атрыманыя грошы яны вырашылі ажыццявіць даўнюю мару – падарожжа вакол свету”. Паводле інфармацыі найбуйнейшага ў Брытаніі сайта аб’яваў Тым часам, блізу 1400 лонданскіх гатэляў усіх тыпаў прапанавалі алімпійскім гасцям турыстам больш за 150 тысяч нумароў. Сярэдні кошт пакоя ў лонданскіх гатэлях ў часе Алімпійскіх гульнях Квіткі
Пэўнае расчараванне і халаднаватае стаўленне лонданцаў да Гульняў выклікана яшчэ і тым, што большасць ахвочых не здолелі набыць запаветныя квіткі на алімпійскія спаборніцтвы. 75% з 8,8 млн квіткоў распаўсюджваліся ў некалькі этапаў праз афіцыйны сайт Гульняў. Астатнюю чвэрць перадалі ў распараджэнне Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (НАК). Кошты квіткоў вар’ірваліся ад 20 (25% ад усіх квіткоў) да 2012 фунтаў (цырымонія адкрыцця). Арганізатары сцвярджаюць, што ў Брытаніі, дзе махінацыі з квіткамі падпадаюць пад крымінальнае злачынства, ніводзін алімпійскі пропуск не трапіў на чорны рынак. Тым не менш, 57% апытаных лонданцаў Паводле іншага, ужо нацыянальнага апытання, больш за тры чвэрці брытанцаў
Калі на Туманным Альбіёне распаўсюд квіткоў быў строга падкантрольны, то за актыўнасцю НАКаў усачыць не удалося, і тысячы пропускаў у алімпійскі Лондан трапілі ў рукі махляроў. Генсек НАК Украіны Уладзімір Герашчанка нават змушаны быў сысці ў адстаўку пасля гучнага расследавання BBC. НАК Беларусі распродаж вылучаных яму квіткоў не рэкламаваў. Аднак, як Праз натоўп – да марафону Зрэшты, усе, каму не пашчасціла з квіткамі, усё адно маюць шанец пабачыць алімпійскія баталіі ўвачавідкі. Шэраг відаў праграмы – марафонскі бег і заплыў, спартовая хадзьба, шасэйныя велагонкі - пройдуць Найбольшы інтарэс, відавочна, выкліча марафон. Рэч у тым, што менавіта ў на Гульнях-1908 у Лондане марафонская дыстанцыя набыла звычайную сёння працягласць 42 км 195 м. Драматычная развязка таго забегу з удзелам 23-гадовага італьянскага кандытара Даранда Піетры назаўжды атрымала прапіску ў Дакументальныя кадры алімпійскага марафона 1908 г. Сёлетнія 42 км 195 м парушаць традыцыйны алімпійскі маршрут (калі старт і фініш – на стадыёне), але пройдуць паўз “Сунуцца ў Сіці падчас масавых мерапрыемстваў падобна да самагубства, - дзеліцца са мной Джэймс, які жыве ў сталіцы апошнія пяць год. – 90%, што вы нічога не пабачыце, змарнуеце час і сапсуяце настрой”. Пераканацца ў слушнасці гэтых слоў мне давялося падчас нядаўняга святкавання Брыльянтавага юбілею каралевы. У дзень відовішчнага воднага параду ўсе магчымыя глядзельныя зоны вакол Тэмзы былі занятыя за многа гадзін да пачатку, а ўсе прылеглыя кварталы папросту перакрытыя паліцыяй. Не спортам адзіным 21 чэрвеня афіцыйна стартаваў Фінальны рахунак У 2005 прадстаўнікі Лондана заяўлялі, што Алімпіяда абыдзецца Вялікабрытаніі ў 2,5 млрд фунтаў (4 млрд долараў). Насамрэч жа спатрэбілася сума, амаль ў чатыры разы большая - 9,5 млрд фунтаў ($15 млрд). Такім чынам, лонданскія Гульні выходзяць на другое месца пасля Пекіну ($40 млрд) ў спісе самых дарагіх Алімпіяд у гісторыі.
Падаючы алімпійскую заяву, лорд Коэ і К спадзяваліся выйсці ў выніку на станоўчае сальда. Цяпер пра гэта не можа быць і гаворкі. Не дапаможа і беспрэцэдэнтны закон “Аб Лонданскіх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях" 2006 года, што выклікаў шквал абурэння у брытанскім грамадстве. Дакумент, які надае выключныя прывілеі карпарацыйным спонсарам Гульняў – асноўным напаўняльнікам арганізатарскага бюджэту, - забараняе, напрыклад, ужываць нават ў дабрачынных мэтах алімпійскія кольцы, дэвіз, лагатып, талісманы, а таксама камбінацыі словаў “Алімпіяда”, “Гульні”, Дзве тысячы дванаццаць”, “2012”, “золата”, “срэбра”, “бронза”, спорнсары”, “летнія”... “Алімпіяда ў чарговы раз прадэманструе, што Вялікабрытанія ёсць краінай, дзе свабода слова ўсхваляецца ў тэорыі, але душыцца на практыцы… Толькі гэтым разам увесь свет будзе назіраць, як мы дазваляем неталерантным людзям даводзіць дробныя праявы цэнзуры да рэкорднай крайнасці, - ***
Над Рыджэнт-стрыт лунаюць сцягі ўсіх 204 краінаў-удзельцаў Алімпіяды-2012. З адкрыццём 16 ліпеня Алімпійскай вёскі горад пачаў напаўняцца галоўнымі героямі гэтага лета. Да асноўнага старта чатырохгоддзя яшчэ дзесяць дзён, але адну перамогу гаспадары ўжо здабылі. Упершыню ў гісторыі брытанцы дамагліся, каб усе 193 краіны-чальцы ААН Паспяховых табе Гульняў, Лондан! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз дзесяць дзён у Лондане пад уважлівымі позіркамі мільярдаў зямлян ўспыхне полымя Гульняў ХХХ Алімпіяды. Пра тое, як брытанская сталіца рыхтавалася да...
|
|