Ураджэнец Беларусi стаў камандуючым ваенна-марскімі сіламі Украіны. 21.by

Ураджэнец Беларусi стаў камандуючым ваенна-марскімі сіламі Украіны

30.07.2012 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 ліпеня прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў на гэтую пасаду віцэ-адмірала Юрыя Ільіна.
Нарадзіўся віцэ-адмірал Ільін 21 жніўня 1962 ў горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці Беларускай ССР, паведамляе vgolos.com.ua

Пасля заканчэння Мінскага Сувораўскага ваеннага вучылішча Ільін паступіў у Адэскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча імя Фрунзе. З 1983-га па 1991 год праходзіў службу ў асобнай брыгадзе марской пяхоты Чарнаморскага флоту на пасадах камандзіра ўзвода і камандзіра батарэі. З 1998 па 2003 год камандаваў асобнай брыгадай марской пяхоты ВМС Украіны. У перыяд з 2005 па 2008 год праходзіў службу вайсковым прадстаўніком групы афіцэраў у міжнародных штабах і місіях ў ЗША.

Перад прызначэннем камандуючым ВМС займаў пасаду першага намесніка камандуючага.

Акрамя таго Ільін скончыў Нацыянальны універсітэт абароны Украіны.

Жанаты, мае дачку.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 ліпеня прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў на гэтую пасаду віцэ-адмірала Юрыя Ільіна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика