Як я галасавала ў Славакіі
24.09.2012
—
Новости Мира
|
Нядзеля. Вакол ціха і млосна. Напэўна, жыхары Браціславы так і не ведаюць, што ў іх пад бокам адбываецца свята волевыяўлення. А я ведаю і іду яго шукаць… Рэдка нашы людзі паказваюць сябе з лепшага гарамадзянскага боку. На выбары ходзяць з неахвотай, цягнуцца адразу ў буфеты, кандыдатаў не ведаюць… Гора, а не выбаршчыкі. А для іх так старюцца! Але за мяжою па-іншаму пачынаеш глядзець на айчынныя рэаліі, і нешта ў грудзях пачынае свярбець і нашэптваць: “Хто, калі не ты?..” Так, назіраючы з вышыні гістарычнага Браціслаўскага града за павольным нядзельным бегам хваляў шырокага Дуная, я вырашыла завітаць ў беларускае пасольства ў Славакіі. Ну натуральна, уся краіна жыве выбарамі, няўжо я не выканаю свой прафесійны абавязак і не знайду сцяжынку да кавалачка роднай зямлі? Варта адзначыць, што ранішнія нядзельныя шпацыры -- не тое, што варта рабіць у Браціславе. Ці варта, калі вы любіце адзіноту і атмасфера закінутага сярэднявечнага горада -- тое, што вам трэба. На вуліцы, што вядзе да пасольства, толькі прыватная забудова. Сімпатычныя домікі, некаторыя адрамантаваныя наноў, некаторыя -- закінутыя. І вось нарэшце, калі ўжо пачало падавацца, што я набліжаюся да тэрыторыі Аўстрыі, паказаўся беларускі сцяг... Знаходжу дзверы і надпіс па-руску на белым аркушыку, што прыляпілі скотчам да сцяны: “Выбарчая акруга”. Вось мая мэта! Званю ў дзверы і… цішыня. Няўжо не чакаюць? Але дзверы адчыняюцца, і супрацоўніца пасольства з усмешкай вядзе мяне ўнутр. Выбарчы пункт арганізаваны наўпрост у невялікім пакойчыку, што размясціўся ў аддзеле прыёму дакументаў. На століку стаіць белая урна. Чамусьці мне яна нагадала кардоныя скрыні, у які ў школе мы кідалі “валянцінкі” з прызнаннямі. Скрыня не вялікая і не маленькая, белая, з пячаткамі і лічбамі. А побач стаяць цукеркі, вафлі і іншыя ласункі -- пачастунак для выбаршчыкаў. Прызнаюся, што ў Славакіі праездам, і вось проста вырашыла зайсці, прагаласаваць. Запаўняем усе дакументы, правяраем. Мне выдаюць бюлетэнь з трыма імёнамі кандыдатаў. Выбіраць можна толькі з траіх -- так было вырашана ў ЦВК. Маўляў, усіх ахапіць немагчыма, таму аднясём усіх нетутэйшых беларусаў да адной акргуі. За выбарамі сочыць трэці сакратар Аляксандра Грыдзюшка, ёй дапамагае першы дарадца пасольства Уладзімір Чахлоў. Уся падрыхтоўка да майго галасавання адбываецца нават неяк урачыста -- іншых “грамадзянскіх” выбаршчыкаў, акрамя мяне, не было.Усе супрацоўнікі пасольства “адстраляліся” яшчэ з раніцы, а свядомых беларусаў чакаць не даводзіцца. Усе трошкі напружваюцца, клаі чуюць, што ў госці да іх завітала “Народная Воля”, але хутка атмасфера цяплее. “Мы паведамлялі ўсім беларусам, што пражываюць ў Славакіі і стаяць на консульскім уліку, аб тым, што будуць адбывацца выбары, -- распавёў Уладзімір Чахлоў. -- У нас іх зусім няшмат. Большасць адразу заявілі, што нікуды не паедуць. Зразумела, калі чалавек жыве ў другой частцы краіны, цягнуцца сюды за ўласны кошт яму няма ніякай ахвоты. Дый грамадзянства беларускае трымаюць толькі з-за таго, што там засталіся сваякі ды магілы блізкіх. Людзі не надта ўнікаюць ў тое, што адбываецца ў Беларусі”. Разбіраюся са сваім бюлетэнем. Праўда, кабіны няма, так што “хавацца” прыйшлося супрацоўнікам пасольства. Калі паперка знікае ў скрыні, мяне клічуць на гарбату. За слодычамі і гарбатай мы прасядзелі каля гадзіны. Размаўлялі аб палітыцы і жыцці, Беларусі і Еўропе, дзецях і коштах. Адным словам, пра надзённае ды набалелае. Пра выбары не размаўлялі. На развітанне мне прапанавалі ўзяць некалькі цукерак, ветліва праводзілі да дзвярэй і перадалі прывітанне Мінску. Так што, калі мяне запытаюць, як прайшлі беларускія парламенцкія выбары ў Славакіі, я прызнаюся, што міла. Няхай і ў камернай атмасферы... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядзеля. Вакол ціха і млосна. Напэўна, жыхары Браціславы так і не ведаюць, што ў іх пад бокам адбываецца свята волевыяўлення. А я ведаю і іду яго шукаць… |
|