У Ізраілі судзяць гандляра беларускамі. 21.by

У Ізраілі судзяць гандляра беларускамі

28.02.2013 02:00 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Ізраілі судзяць гандляра беларускамі

Еўрарадыё
У Акруговы суд Тэль-Авіва пададзена абвінаваўчае заключэнне супраць Авігая Хасіда. Яго вінавацяць у гандлі людзьмі і стварэнні сеткі, якая займалася "пастаўкамі" ў начныя клубы турэцкага Кіпра дзяўчат з Беларусі ды іншых краін СНД. Яго саўдзельнік, Рамі Сабан, у 2011 годзе быў прысуджаны да 18 гадоў турмы, паведамляе сайт newsru.co.il.

Па звестках следства, Хасід і Сабан мелі на Кіпры і свой асабісты бардэль. Пракуратура перадала суду спіс з 25 жанчын, якія працавалі там.

Таксама следства высветліла, што дастаўка кожнай новай работніцы на Кіпр каштавала сутэнёрам 7,5 тысячы долараў. Абвінавачаныя былі гатовыя "ўкласці" сродкі ў работніцу, ведаючы, што выдаткі хутка акупляюцца.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Акруговы суд Тэль-Авіва пададзена абвінаваўчае заключэнне супраць Авігая Хасіда.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика