Вось як бывае. 21.by

Вось як бывае

04.02.2014 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бізнесмен пазбавіўся карціны Шагала, якая аказалася падробкай

Брытанскі бізнесмен з горада Лідс 63-гадовы Марцін Лэнг набыў у 1992 годзе карціну Марка Шагала за 100 тыс. фунтаў і адправіў яе з дапамогай праграмы BBC «Падробка ці багацце?» на экспертызу ў Шагалаўскі камітэт у Парыжы. А ў выніку — пазбавіўся яе.

Камітэт паведаміў, што гэта падробка, і ў адпаведнасці з французскімі законамі палатно павінны спаліць, перадаюць інфармкрыніцы.

Эксперты праграмы раскрытыкавалі рашэнне камітэта як «празмернае, недарэчнае і жорсткае». Адзін з экспертаў заўважыў, што рашэнні такога роду ніколі не былі канчатковымі і могуць быць перагледжаны. «Мне здаецца, што гэтае рашэнне антыакадэмічнае», — заўважыў ён.

Лічылася, што набытая Марцінам Лэнгам акварэль «Аголеная» была напісана ў 1909—1910 гадах. Лэнг накіраваў у Шагалаўскі камітэт запыт аб вяртанні карціны з адзнакай, што яна фальшыўка, і папрасіў аб гарантыі кампенсацыі яе кошту ў выпадку, калі карці¬ну знішчаць. Фармальнага адказу бізнесмен чакае да гэтага часу.

У праграме «Падробка ці багацце?» уладальнікам твораў мастацтва прапануецца выпрабаваць лёс. Вядучая праграмы Фіёна Брус адзначае, што для Марціна адзіным спосабам даведацца праўду было адправіць карціну ў Шагалаўскі камітэт. «Але яму ніхто дакладна не патлумачыў, што, калі ім не спадабаецца яго карціна, яе спаляць», — абураецца вядучая праграмы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бізнесмен пазбавіўся карціны Шагала, якая аказалася падробкай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика