Казахстан стварае буйны міжнародны фінансавы цэнтр «Астана». 21.by

Казахстан стварае буйны міжнародны фінансавы цэнтр «Астана»

24.06.2016 18:46 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Міжнародны фінансавы цэнтр «Астана» (МФЦА) будзе гатовы да прыёму першых кліентаў пасля завяршэння выставы ЭКСПА-2017, якая пройдзе пад эгідай Міжнароднага бюро выстаў з 10 чэрвеня па 10 верасня 2017 года. Плошча ЭКСПА-2017 складзе 174 гектары, з іх 25 гектараў зойме сама выставачная тэрыторыя. Ужо 90 краін і 16 міжнародных арганізацый пацвердзілі свой удзел у гэтай выставе.




Паводле слоў кіраўніка МФЦА Кайрата Келімбетава, дзякуючы новаму фінансаваму цэнтру ў Казахстана з'явіцца магчымасць заняць нішу «фінансавай гавані» Еўра-Азіяцкага рэгіёна. Ён будзе аказваць паслугі для рынкаў не толькі сваёй краіны, але і Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана, а ў далейшым — Манголіі і Каўказа. Цэнтр акумулюе лепшую практыку фінансавых рынкаў ЗША, Сінгапура, Вялікабрытаніі і забяспечыць спрыяльныя ўмовы для інвестыцый.

Кампаніі, якія зойдуць у МФЦА, атрымаюць беспрэцэдэнтныя ўмовы: вызваленне ад выплаты карпаратыўнага і індывідуальнага падаходнага падатку, падаткаў на зямлю і маёмасць тэрмінам на 50 гадоў, англа-саксонскую мадэль права, якая рэальна працуе, а таксама адмысловы візавы і валютны рэжымы.

У «Астану» будзе перанесены казахстанскі біржавы гандаль, там будуць праходзіць IPO ўсіх дзяржкампаній. Там жа, праз МФЦА, актывы Нацыянальнага фонду і Адзінага назапашвальнага пенсійнага знойдуць сваіх кіраўнікоў. Акрамя таго, на біржы фінцэнтра плануюць размяшчаць дзяржаўныя ісламскія каштоўныя паперы.

Для развіцця лакальнага рынку капіталу цэнтр працуе над стварэннем высокатэхналагічнай біржавой інфраструктуры МФЦА. Ужо праведзеныя перамовы з Лонданскай фондавай біржай і біржай металаў, NASDAQ, Чыкагскай таварнай біржай, NASDAQ Dubai, Нью-Ёркскай фондавай біржай.

«Мы разумеем, што гэты праект уяўляе сабой вялікую і складаную справу, — падкрэсліў на сустрэчы з членамі савета па кіраванні МФЦА прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. — Важна здолець зацікавіць наш рэгіён, ператварыць МФЦА ў цэнтр падавання фінансавых паслуг у межах эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Неабходна заняць гэтую нішу і пачаць паступова развівацца. Мы спадзяемся на ўдзел міжнародных фінансавых арганізацый, буйных бізнесменаў, якія прыйдуць у Казахстан, пераканаюцца, што тут можна працаваць. Упэўнены, што пры ўсебаковай падтрымцы дзейнасць у рамках гэтага праекта будзе цікавай».

Як мяркуюць фінансавыя аналітыкі, стварэнне фінцэнтра ў Казахстане — ідэя добрая. Зараз у краіне для гэтага спрыяльныя ўмовы: нацыянальная валюта ўжо перажыла шэраг дэвальвацый, а ўся макраэканоміка перайшла на курс інфляцыйнага таргетавання, адпаведна цэны ў Казахстане зараз на прымальным для інвестараў і кампаній узроўні. Паступова праходзіць перадача буйных дзяржаўных прадпрыемстваў у прыватныя рукі.

Нароўні з прыцягненнем буйных замежных гульцоў на пляцоўку МФЦА, лічаць аналітыкі, нельга пакідаць у баку і мясцовых гульцоў, якія ў будучыні могуць стаць пераемнікамі тэхналогій і спосабу вядзення бізнесу. Тым больш што замежныя кампаніі могуць сыходзіць і прыходзіць. А ўкараненне новых бізнес-тэхналогій дасць магчымасць казахстанскім бізнэсоўцам развіваць якасныя фінансавыя паслугі з мультыплікатыўным эфектам, пры якім гэтая бізнес-мадэль распаўсюджваецца і на ўнутраным рынку.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародны фінансавы цэнтр «Астана» (МФЦА) будзе гатовы да прыёму першых кліентаў пасля завяршэння выставы ЭКСПА-2017, якая пройдзе пад эгідай Міжнароднага бюро...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика