Беларусы Вашынгтона ўшанавалi памяць Паўла Шарамета. 21.by

Беларусы Вашынгтона ўшанавалi памяць Паўла Шарамета

21.07.2016 13:47 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


20 лiпеня сябры Вашынгтонскага гуртка БАЗА сумесна з актывістамі «Мiжнароднай амнiстыі» арганiзавалi пiкет каля Newseum — нацыянальнага музею журналiстыкi, каб ушанаваць памяць беларускага журналiста Паўла Шарамета, якi загiнуў у Кiеве.

Беларусы прынеслі з сабой кветкі, свечкі, беларускія сцягі.







«Хто б ні быў датычны да здзяйснення гэтага цынічнага і жорсткага забойства, несумненна тое, што яно было звязана з прафесійнай дзейнасцю Паўла Шарамета, — заявіў Вячаслаў Бортнік, старшыня каардынацыйнай групы па Еўразіі «Міжнароднай амністыі» ЗША. — На ўсёй тэрыторыі еўразійскага рэгіёну мы штодня назіраем спробы ўладаў спыніць любыя формы іншадумства. Калі не працуе турэмнае зняволенне, журналісты знікаюць або гінуць пры нявысветленых абставінах. Украінскія ўлады абавязаны правесці неадкладнае расследаванне і пакараць вінаватых».

Кветкi таксама былi ўскладзены ля амбасады Украіны ў Вашынгтоне.





 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 лiпеня сябры Вашынгтонскага гуртка БАЗА сумесна з актывістамі «Мiжнароднай амнiстыі» арганiзавалi пiкет каля Newseum - нацыянальнага музею журналiстыкi, каб ушанаваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика