21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яраслаў ЕЎДАКIМАЎ: «Я не шукаю для сябе тытулаваных кампазiтараў — мне патрэбны таленавiтыя»

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Голас гэтага спевака, несумненна, пазнаюць у любым кутку былога Саюза. Яго называлi вiзiтнай карткай Беларусi. Праўда, ужо шмат гадоў Яраслаў Еўдакiмаў жыве ў Маскве. Там у яго бiзнэс, дом, сябры. У Беларусь прыязджае зрэдку. Апошнi раз — тры гады таму. У гэтыя сакавiцкiя днi спявак зноў у Мiнску. Ён прыехаў спецыяльна для таго, каб узяць удзел у вечары памяцi вядомага паэта-песеннiка Мiкалая Траццякова. «Спявак трох краiн» Яраслаў Еўдакiмаў за кулiсамi канцэртнай залы «Мiнск» ахвотна адказаў на нашы пытаннi.

— Як даўно вы ў Мiнску?

— Сёння ранiцай (гутарка адбылася 16 сакавiка — Аўт.) прыехаў i адразу ж пасля канцэрта ад’язджаю. Адмянiў у Маскве некалькi важных мерапрыемстваў i з задавальненнем прыехаў сюды, таму што да Траццякова адношуся з вялiкай павагай. Мы нават сябрамi былi. Яго смерць была для мяне настолькi нечаканай, што я да гэтага часу не веру, што Колi ўжо няма з намi. Не прыехаць для мяне было б грахом. У мяне такое ўражанне, што Коля ўсё гэта бачыць.

— Над чым вы цяпер працуеце? Чым жывяце?

— Цяпер з’явiлася шмат маладых i нават, кажуць, таленавiтых кампазiтараў. Але, на жаль, тых песень, якiя б, на мой погляд, падабалiся шырокай публiцы, няшмат. Мне цяжка дасягнуць з iмi поўнага ўзаемаразумення ў плане творчасцi, i таму мне здаецца, што пакуль новыя песнi атрымлiваюцца значна горшымi за старыя — тыя, якiя гучалi з кожнага радыёпрыёмнiка. Але ўсё ж я iмкнуся да абнаўлення свайго рэпертуару. Супрацоўнiчаю з вядомымi расiйскiмi кампазiтарамi Марозавым, Емяльянавым. Ёсць, як ужо казаў, маладыя i перспектыўныя. Мне ж не абавязкова патрэбны тытулаваныя кампазiтары — мне патрэбны таленавiтыя. Тытулаваныя, як правiла, ужо не пiшуць.

— А з беларускiмi аўтарамi супрацоўнiчаеце, сустракаецеся?

— Сёння бачыўся з Эдуардам Зарыцкiм. У мiнулым у нас з iм было шмат добрых песень. Шкада, што многiя з iх чамусьцi засталiся незапатрабаванымi. Цяпер хацелася б выправiць становiшча. Таму, думаю, мы перакладзём песнi гэтага таленавiтага меладыста, зробiм новую аранжыроўку. I для мяне, i для Зарыцкага добра.

— Што вы запiсалi новага?

— Выдатныя кампазiцыi «Нешта не так», «Споведзь», «За белаю ракою», «Разбудзiце мяне». Гэтыя песнi я буду выконваць 21 сакавiка на сцэне Крамлёўскага палаца.

— А што-небудзь з беларускага?

— Не, на жаль, у Беларусi я ўжо не працую i бываю тут рэдка. Ёсць народныя песнi на ўкраiнскай мове. Дарэчы, у Маскве шматмiльённая ўкраiнская дыяспара, там, лiчы, кожны трэцi — хахол. Таму я не адзiн, i гэта мне вельмi прыемна.

— Цi падоўжылi вы кантракт з «Масэстрадай»?

— Не. Ведаеце, мы цяпер самi па сабе, нiкому не належым, i кнiжкi працоўныя ў нас на руках. Працуем па кантрактах. Але сёння сiтуацыя такая: калi ты запатрабаваны — цябе запрашаюць на выступленнi, ты маеш грошы, не — дык хоць пухнi з голаду. Або займiся чым-небудзь iншым. Вось такая цяпер жорсткая сiстэма, шоу-бiзнэсам называецца.

— Вы патрабавальны да песень, якiя збiраецеся выконваць?

— Вельмi. Лiчу, што людзi прыходзяць да мяне на канцэрт, плацяць за гэта грошы, i я проста не маю права iх расчароўваць. Яны помняць мяне маладым яшчэ, прыгожым, высокiм i стройным (дарэчы, Яраслаў Аляксандравiч i цяпер выглядае цудоўна). Як я магу падмануць iх спадзяваннi: выйсцi на сцэну ўжо распаўнелым, з дрэнным рэпертуарам? Таму цяпер перад канцэртамi хвалююся яшчэ больш, чым у маладосцi.

— Песнi пiшуцца спецыяльна для Вас?

— Так.

— Як хутка можна чакаць Ваш новы альбом?

— Калi будзе дастатковая колькасць цiкавых песень, абавязкова выпушчу.

— Дзе праходзяць Вашы канцэрты?

— У Маскве сольных канцэртаў я не даю — выступаю на «тусовачных». Прапаноўваюць выступаць у Крамлi — адмаўляюся, бо гэта напружана i, дарэчы, матэрыяльна нявыгадна. Трэба плацiць за арэнду, тэлебачанне. I атрымлiваецца, што пры поўным аншлагу ты яшчэ павiнен камусьцi грошы.

— За мяжой выступаеце?

— Нячаста, у асноўным арганiзоўваем туры па Расii. Нядаўна вярнулiся з Мардовii. Даў там 15 канцэртаў. Шмат працавалi ў падтрымку Пуцiна.

— Як Вас сустрэлi пасля працяглай дарогi ў Беларусi?

— Сустрэлi з поезда на машыне. Прыехаў да сябе дамоў, сустрэўся з дачкой. Але яна пабыла ў мяне нядоўга, каб не перашкаджаць адпачынку перад канцэртам. Адчуваю сябе цудоўна.

— Цi засталiся ў вас у Мiнску сябры, як складваюцца адносiны з калегамi?

— Сяброў шмат, але не з артыстычнага асяродку.

— Што змянiлася ў нашай краiне за тры гады, што вас тут не было?

— Не бачу асаблiвых змяненняў.

— Як вы лiчыце, у маладых беларускiх артыстаў ёсць будучыня?

— Я думаю, што ёсць — чаму не? Праўда, пры савецкай уладзе былi розныя конкурсы, якiя дапамагалi моладзi заявiць аб сабе. Цяпер жа iм прыходзiцца самiм «прабiвацца», плацiць за гэта вялiкiя грошы. Нават калi ты вельмi таленавiты i ў цябе ёсць добры рэпертуар — нiчога не атрымлiваецца. У дадатак да твайго таленту цяпер патрэбен тоўсты кашалёк, якi дапаможа табе раскруцiцца на тэлебачаннi, радыёстанцыях i г.д.

— Цi ёсць у Вас вучнi, паслядоўнiкi?

— Я яшчэ запатрабаваны артыст, не маю на гэта часу. Але калi буду мець па канцэрту ў год, хто ведае, можа займуся навучаннем маладых.

— Чым займаецеся ў вольны ад гастроляў час?

— Я лянiвы. Люблю паваляцца ў ложку. Паглядзець тэлевiзар, пахадзiць па магазiнах.

— Як падтрымлiваеце форму?

— Перад канцэртам я саджуся на дыету. 2-3 днi скiдваю вагу. Але калi вам усё ж што-небудзь не падабаецца ў маёй знешнасцi — зрабiце скiдку на ўзрост.

— Як наконт «хацiны» на прыродзе для творчай натуры?

— Згодзен. Недзе ў вёсцы цi ў лесе, каб мала хто ведаў, дзе яна знаходзiцца. Думаю, усё ж пабудую сабе дзе-небудзь на поўначы невялiчкую драўляную дачу.

— Калi Вас зноў можна чакаць у Мiнску?

— Думаю, няскора.

Гутарыла Марына ВАРАБЕЙ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Голас гэтага спевака, несумненна, пазнаюць у любым кутку былога Саюза. Яго называлi вiзiтнай карткай Беларусi. Праўда, ужо шмат гадоў Яраслаў Еўдакiм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика