21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэст — не экзаменацыйны бiлет.

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без глыбокiх сiстэмных ведаў школьнiкам не абысцiся...

Два блiжэйшыя месяцы пройдуць для абiтурыентаў, iх бацькоў i настаўнiкаў пад знакам цэнтралiзаванага тэсцiравання. Хтосьцi са шчаслiўчыкаў яшчэ да афiцыйнага старту прыёмнай кампанii зможа «забранiраваць» сабе студэнцкi бiлет, а камусьцi прыйдзецца звярнуцца да другой спробы — праходзiць у лiпенi ўнутрывузаўскае тэсцiраванне.

У Беларусi цэнтралiзаванае тэсцiраванне праводзiцца з 1998 года. Кожны год яно прыцягвала ўсё больш маладых людзей, але такой вялiкай цiкавасцi з боку грамадства да гэтай падзеi, як сёлета, не назiралася, як не разгортвалася i такiх «гарачых» спрэчак вакол тэсцiравання ў школьных, вузаўскiх аўдыторыях i мiнiстэрскiх калiдорах.

Рашэнне мiнiстэрства адукацыi аб аб’яднаннi выпускнога экзамена па беларускай (рускай) мове за курс сярэдняй школы i ўступнага экзамена ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы прыцягнула ўвагу да будучага цэнтралiзаванага тэсцiравання нават тых людзей, якiя не маюць да прыёмнай кампанii нiякага дачынення. Паколькi тэставая форма праверкi ведаў для беларускай сiстэмы адукацыi — справа адносна новая, многiя нашы чытачы ставяцца да тэсцiравання вельмi насцярожана.

Настаўнiкаў, абiтурыентаў i iх бацькоў хвалюе, што прапанаваны ўдзельнiкам цэнтралiзаванага тэсцiравання тэст па беларускай (рускай) мове можа аказацца для iх празмерна складаным. Каб развеяць падобныя апасеннi нашых чытачоў, мы звярнулiся да дырэктара Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалая Фяськова з просьбай прывесцi на старонках «Звязды» прыклад тэста па беларускай мове. Дарэчы, на думку Мiкалая Сцяпанавiча, iдэальных спосабаў праверкi ведаў увогуле не iснуе, але ў тэсцiравання ёсць шмат пераваг. Па-першае, гэты спосаб праверкi ведаў разлiчаны на масавасць, ён дазваляе зрабiць своеасаблiвы «зрэз» ведаў па ўсёй школьнай праграме, што выключае звычайнае шанцаванне пры выцягваннi экзаменацыйнага бiлета, пры гэтым поўнасцю абараняе абiтурыента ад неаб’ектыўнасцi i прадузятасцi экзаменатараў.

Кожны тэст па беларускай i рускай мове будзе змяшчаць 40 заданняў, на выкананне якiх будзе адведзена 110 хвiлiн. Мяркуйце самi, наколькi рэальна за гэты час даць адказы на заданнi тэста. Звяртаем увагу ўсiх чытачоў, што апублiкаваны тэст на сёлетняе цэнтралiзаванае тэсцiраванне па беларускай мове не трапiць. Аб тым, якiя заданнi, у рэшце рэшт, будуць прапанаваныя ўдзельнiкам тэсцiравання, не ведае сёння ў краіне нiводны чалавек. Летась, напрыклад, да цэнтралiзаванага тэсцiравання было падрыхтавана больш за 100 варыянтаў тэстаў, у кожным — па 40 заданняў. Запушчаная камп’ютарная праграма метадам сляпога выбару самастойна сфармiравала з iх новыя варыянты, а канчатковыя 10 варыянтаў, якiя паступiлi ў вузаўскiя аўдыторыi, дзе праходзiла тэсцiраванне, непасрэдна напярэдаднi даты правядзення тэсцiравання выбiраў старшыня Дзяржаўнай камiсii па кантролю за ходам уступных iспытаў Анатоль Тозiк.

«Звязда» выказвае работнiкам Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў i асабiста Мiкалаю Фяськову шчырую ўдзячнасць за дапамогу ў падрыхтоўцы публiкацыi. А нашым чытачам жадаем поспеху ў засваеннi роднай мовы!

Заданні тыпу А:

А1. Адзначце словы, у якіх падкрэсленая літара абазначае два гукі

1. люцэрна

2. юрок

3. палью

4. раз’юшаны

5. разнюхаць

А2. Адзначце радкі, у якіх абедзве падкрэсленыя літары абазначаюць націскныя гукі

1. грамадзянін, прыступка

2. адзінаццаць, спрыяльны

3. вадзяны, струмень

4. смаляны, смала

5. назаўжды, тралейбус

А3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Я

1. пам_ць

2. зал_жы

3. афіцы_нт

4. леб_да

5. м_тровы

А4. Адзначце словы, у якіх пішацца літара А

1. з_латавалосы

2. д_ўгавечны

3. в_страверхі

4. гр_маадвод

5. н_васібірскі

А5. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ў

1. хлопцы _вішныя

2. адзін _ адзін

3. а_кцыён

4. кнігі – _сенародны скарб

5. церушы_ дождж

А6. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф

1. малакроў_е

2. пад_ём

3. рэл_еф

4. манпанс_е

5. пер_е

А7. Адзначце словы, у якіх пры змяненні адбываецца чаргаванне зычных гукаў

1. глядзець

2. мітынг

3. касіць

4. друк

5. малако

А8. Адзначце радкі, ў якіх словы пішуцца з вялікай літары

1. Беларускі (Д, д)зяржаўны універсітэт

2. (Д, д)зень канстытуцыі

3. (М, м)ецэнат

4. зорка (М,м)ілавіца

5. (А, а)хілесава пята

А9. Адзначце словы, якія ўтво-раны суфіксальным спосабам

1. восеньскі

2. чырвань

3. рыбакова

4. узгорак

5. адвольны

А10. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні

1. жалезная воля

2. чытаць думкі

3. жалезны ланцуг

4. чытаць уголас

5. апагей славы

А11. Адзначце рады, у якіх усе словы з’яўляюцца сінонімамі

1. неўзабаве, хутка, скора, зараз

2. абрывісты, стромкі, круты, высокі

3. брысці, цягнуцца, плесціся, дыбаць

4. васілёк, кветка, валошка

5. пачынальнік, ініцыятар, піянер

А12. Адзначце назоўнікі, якія ў наступных словазлучэннях ужываюцца з канчаткам –У(-Ю)

1. з яго твар_

2. адбылося пры дзед_

3. не ігралі вальс_

4. на вострым наж_

5. думаю аб кавал_

А13. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні роду ці ліку назоўнікаў

1. У голасе Мальвіны Сымон адчуў затоеную боль.

2. “Ох, і прыдзіра вы, Васіліна”, — агрызнуўся Лясовіч.

3. Яму было блізкае няшчасце гэтага беднага сіроткі.

4. Дарогу перабегла вялікая сабака.

5. Лісці дубоў не ляцяць далёка: яны цяжкія і нават у вецер ляцяць вертыкальна.

А14. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу ўжы-ваюцца з канчаткам –АЦЕ (-ЯЦЕ)

1. калыш_

2. кладз_

3. таўч_

4. варож_

5. вязн_

А15. Адзначце сказы, у якіх неабходна ўжыць займеннік самага

1. Да __ адвячорка яна чула, як роўна стукаў на таку цэп.

2. Максім карыстаецца павагай у сяброў і ў __ начальніка дэпо.

3. Задуменна шапацелі старыя бярозы ля __ тракта.

4. “Паходня матэрыял збірае”, – нібы для __ сябе напаўголаса праказаў Бабейка.

5. У __ Мірона пацякла ад смеху і заблішчала ў маршчынках сляза.

А16. Адзначце сказы з па-мылкамі ва ўжыванні дзеепры-слоўяў

1. Трэснуўшы бліскавіцай, раскалолася неба над сялом.

2. Збіраючы аднойчы ў лесе грыбы, мяне захапіў страшэнны лівень.

3. З Сенькам, бывала, доўга седзячы на беразе, моўчкі наглядаеш, як коціцца вада ў рэчцы.

4. Саўка ўстае і, закасаўшы штаны да каленяў, спускаецца з берага да чоўна.

5. “Падасінавікаў, пэўна, у гэтым годзе тут не знайсці”, – падумаў я, набліжаючы да палянкі.

А17. Адзначце словы, якія пі-шуцца разам

1. стала ціха_ціха

2. паплавок пайшоў у_глыб

3. вывучылі на_памяць

4. з_верху пасыпалася лісце

5. саскочыў на_хаду

А18. Адзначце выпадкі, у якіх НЕ са словамі пішацца асобна

1. дзед не_дачуваў на правае вуха

2. не_падалёку ад станцыі

3. нават выгляду не_падаў

4. не_дасягальныя аблокі

5. не_сапраўдны, а падроблены ключ

А19. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца пра-цяжнік

1. Глыбіня возера_ восемдзесят метраў.

2. Ноч_ хоць вока выкалі.

3. Лес стаяў заінелы, пусты і халодны _ як парожняя пуня.

4. Будавацца было цяжка, але Антось быў _ майстар на ўсе рукі.

А20. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска

1. Мой скарб і ў шуме веснавым дажджу _ і ў голасе галля, умаенага маем, і ў колерах, якімі дагарае дзень, і ў сініх ценях на зімовых сцежках.

2. Ноч была цёмная_ ціхая_ цёплая.

3. Хацелася паглядзець сапраўднае _ сухое _ палескае лета.

4. Дарожныя гутаркі самыя разнастайныя і круцяцца каля палітычных і грамадскіх навін дня _ каля сямейнага быту _ каля здароўя і хвароб, кахання і заляцання.

А21. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы вы-дзяляюцца коскамі

1. Даўней кажуць праўда па свеце хадзіла.

2. Прайшло з гадзіну а можа і больш – Лясніцкаму прамігнуў гэты час адной вясёлкавай хвілінай.

3. Саўка напэўна ўцёк бы, калі б за ім не пагналіся разам з гаспадаром сабакі.

4. Падуя як адзначаюць даследчыкі знаходзілася на скрыжаванні вялікіх міжнародных шляхоў.

А22. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы выдзя-ляюцца коскамі

1. Задыміўся нагрэты сонцам за паўдня асфальт.

2. Тут жа была і рачулка бойкая і жвавая.

3. У белай сукенцы, з белым капялюшыкам на галаве яна мне адразу кінулася ў вочы.

4. Галкі спуджаныя людскім крыкам пазляталі з дубоў.

А23. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы выдзя-ляюцца коскамі

1. Сіратлівы бусел задумаўшыся стаяў на адной назе і падоўгу глядзеў, павярнуўшы дзюбу на поўдзень.

2. Сонца ідзе на схіл павольна не спяшаючыся як бы шкадуючы развітвацца з бязмежнасцю зямлі і неба.

3. Песняй вясны лебядзінаю скінуўшы зімнія чары шэпчуцца явар з калінаю ў сумнай даліне над ярам.

4. Студэнты набываюць веды не толькі слухаючы лекцыі, але і выконваючы практычныя работы.

А24. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска

1. У глыбі кватэры зараз жа грукнула крэсла _ пачуліся крокі.

2. Жыццё не застыла ў халодным граніце _ і праўда з няпраўдай не скончыла бой.

3. Сонца зайшло _ але над горадам яшчэ не патухлі яго апошнія водбліскі.

4. Людзей кранае кожны раз да слёз _ і радуе іх позірк чалавечы бязвоблачная чысціня нябёс сваёй ад сонца выцвілай сінечай.

А25. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска

1. Лідачка была чамусьці ўпэўнена _ што сёння да іх прыйдзе настаўнік.

2. Хто не спытаў хоць раз трывогі _ жыццю не ведае цаны.

3. Там, дзе зайшло сонца _ і дзе былі відаць рэдкія сосны, пачынала цяпер бялець у цемнаце новымі стрэхамі Лонва.

4. Калі мільёны паміралі _ каб засталося больш жывых, твае лісты мяне шукалі па многіх поштах палявых.

А26. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца дву-кроп’е

1. Толькі ўсюды ёй назва адна _ кветкай шчасця завецца яна.

2. Пахне ціхі прасёлак лясной канюшынай _ ціха бусел садзіцца на стог.

3. Мы адчулі _ вяртаюцца птушкі дадому.

4. Назаўтра бацька прыйшоў з працы таксама раней _ ён хацеў як найбольш пабыць разам з Сержам.

А27. Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага ад-казу

Той палескі куток славіўся сваімі цудоўнымі мясцінамі грыбнікі-заўзятары акрамя баравікоў іншых грыбоў не бралі лічылі гэта ніжэй уласнай годнасці аматары ягад чар-ніцы з лесу цягалі кашалямі рыбакоў і проста адпачываючых вабіла да ся-бе сваёй велічнай прыгажосцю кара-лева Прыпяць.

1. 1 двукроп’е, 1 коска, 2 кропкі з коскай

2. 1 двукроп’е, 5 косак

3. 1 кропка з коскай, 5 косак

4. 1 двукроп’е, 3 коскі, 2 кропкі з коскай

А28. Якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе з простай мо-вай?

Чаго ты крычыш абазвалася па-крыўджаная буфетчыца (Я,я) старая жанчына (Б,б)ач, які герой знайшоўся (С,с)ам кату пад пяту, а распа-раджаецца

1. –П? – а. –П.

2. –П.– А: –П.

3. “П, – а. – П”.

4. “П?” – а: “П”.

А29. У якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст? Адказ запішыце

1. Пайду і ўваб’ю. 2. Няма ў мяне пастаянства, наогул не ўспрымаю галаўныя ўборы як свае. 3. Тата, як і дзед, усё жыццё прахадзіў у кепцы, а мне ўсё карціць мяняць уборы: то я ў берэце, то ў капелюшы, то ў палатнянай, то ў вязанай шапцы. 4. Дзед любіў кепку. 5. Толькі мне заўсёды хацелася мець у сваёй хаце ўбіты ў сцяну адмыслова мой цвік для маёй кепкі. 6. У хаце быў убіты ў сцяну спецыяльны цвік адмыслова для дзедавай кепкі. 7. Ад маразоў да маразоў ён хадзіў у светлай, у шары ранцік, кепцы з вялікім брылём.

1. 2, 5, 4, 3, 1,7, 6

2. 1, 7, 3, 4, 6, 2, 5

3. 1, 3, 6, 2, 5, 4, 7

4. 4, 7, 6, 3, 2, 5, 1

Заданні тыпу В:

В1. Выпішыце слова, у якім пішацца літара Й

1. 1. па_ехаць

2. зна_шоўся

3. за_грываў

4. сы_ходзіць

5. за_кацца

В2. Знайдзіце сказ з памыл-кай ва ўтварэнні ступені параў-нання прыметніка. Запішыце правільна формы найвышэйшай ступені параўнання

1. У верасні ночы становяцца больш халоднымі.

2. Я ў матулі самы найменшы, таму і ласкі для мяне найбольш.

3. Найвышэйшы абавязак – выхаваць чалавека.

4. Заўтрашні дзень будзе яшчэ багацейшы на падзеі.

В3. Выпішыце слова, у якім пішацца прыстаўны зычны

1. _уступны

2. _Осла

3. _аконны

4. _оптыка

5. _ аколіца

В4. Выпішыце слова, у якім прапушчана літара

1. суд_дзя

2. пос_ны

3. бязрадас_ны

4. грам_атыка

5. гара_скі

В5. Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце

Шмат якія прыказкі, прымаўкі вучаць паводзінам у гутарцы: як слухаць чалавека і рэагаваць на яго словы, чаму трэба быць стрыманым у час размовы, навошта трэба ўлічваць абставіны маўлення і г.д.

Каб належным чынам весці гутарку, трэба перш за ўсё ўмець слухаць таго, з кім гаворыш: сам не ўмееш слухаць, другога не прымусіш. Будзь спярша выслухачым, а потым апавядачым.

Народ перасцерагае: да мовы трэба ставіцца ўважліва, з адказнасцю. Перш чым нешта сказаць, трэба добра падумаць, узважыць кожнае слова, узяць пад увагу інтарэсы абодвух бакоў у маўленні – і таго, хто гаворыць, і таго, хто слухае, адказвае.

Настойліва гучыць папярэджанне: кайся, не кайся, выпусціў слоўца – не зловіш. Выказанага слова да губы не вернеш.

В6. Якая норма літаратурнай мовы парушана ў наступным урыўку? Адказ запішыце

Напэўна, даследчыкі Грыбаедава не звярнулі ўвагі на вельмі цікавы факт: род выдатнага рускага дра-матурга, паэта і дыпламата ідзе з Вялікага княжства Літоўскага, а дак-ладней – з Беларусі ад Грыбоўскіх, якія ў канцы ХVII стагоддзя пры цару Аляксею Міхайлавічу перасяліліся ў Расію.


Ключы


Заданні тыпу А:

А1. 2, 3, 4

А2. 3, 5

А3. 1, 3, 4

А4. 2, 3

А5. 1, 3, 5

А6. 2, 5

А7. 1, 3, 5

А8. 2, 4

А9. 1, 3

А10. 1, 2, 5

А11. 1, 3, 5

А12. 1, 2, 5

А13. 1, 4, 5

А14. 1, 2, 3

А15. 1, 3

А16. 2, 5

А17. 2, 3, 4

А18. 3, 5

А19. 1, 2

А20. 1, 2, 4

А21. 1, 2, 4

А22. 2, 3, 4

А23. 1, 3

А24. 1, 2, 3

А25. 1, 2, 4

А26. 1, 3, 4

А27. 4

А28. 1

А29. 4


Заданні тыпу В:

В1. знайшоўся

В2. найменшы, самы малы

В3. ваколіца

В4. гарадскі

В5. публіцыстычны

В6. арфаграфічная

Падрыхтавала Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Без глыбокiх сiстэмных ведаў школьнiкам не абысцiся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика