21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

пра сярэбраныя лыжкі і генную інжынерыю

05.07.2007 15:00 — | Звязда  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Звязда

Iнга МIНДАЛЁВА.

Сёння ў Iнтэрнэце i «жоўтай» прэсе можна сустрэць шмат «страшылак», прысвечаных генна-мадыфiкаваным арганiзмам (ГМА). У якой ступенi iм можна давяраць? Дзе праўда, а дзе — фантазiя прагных да сенсацыi журналiстаў? Паспрабуем разабрацца.

Заплямленая рэпутацыя

Восенню 1989 года ў ЗША адбыўся так званы «трыптафанавы» iнцыдэнт, якi значна скарацiў колькасць прыхiльнiкаў геннай iнжынерыi (ГI). Мадыфiкаваная «версiя» L-трыптафана (харчовай дабаўкi) выклiкала смерць 38 чалавек, больш за тысячу амерыканцаў атрымалi сур’ёзныя праблемы са здароўем.

У пачатку 80-х гадоў мiнулага стагоддзя L-трыптафан быў вельмi папулярным у жыхароў ЗША прэпаратам. Яго прымалi пры бяссоннiцы, перадменструальным сiндроме, дэпрэсii як «натуральны» iндуктар сератанiна. Набыць яго можна было без рэцэпта ў любым магазiне здаровага харчавання. Калi здарыўся скандал, грамадская думка вуснамi сродкаў масавай iнфармацыi абвясцiла анафему геннай iнжынерыi i ўсiм генна-мадыфiкаваным прадуктам. А вось што паказала афiцыйнае даследаванне. Прычынай сумнага iнцыдэнту стаў не сам прэпарат, а спрашчэнне працэдуры яго ачысткi. Колькасць актываванага вугля ў фiльтрах была ўдвая зменшана, акрамя таго падчас ачысткi была выключана працэдура фiльтрацыi. Атрыманы прэпарат меў таксiчныя пабочныя прымесi, якiя i прывялi да трагедыi.

— Вынiкi даследавання «трыптафанавага» iнцыдэнту паказалi, што яго прычыны звязаны з тэхналогiямi вытворчасцi прэпарата, а не з выкарыстаннем генна-мадыфiкаваных арганiзмаў, — адзначае кiраўнiк Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра бiябяспекi пры Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Аляксандр ЯРМIШЫН. — Аналагiчная гiсторыя магла здарыцца i з прамысловымi мiкраарганiзмамi, створанымi з дапамогай традыцыйных метадаў селекцыi. Калi кiравацца логiкай працiўнiкаў ГМА, трэба забаранiць, напрыклад, касторавае масла, бо насенне клешчавiны, з якога атрымлiваюць тое масла, мае ў сваiм складзе адзiн з самых моцных ядаў — рыцын. Парушэнне тэхналогii вытворчасцi i траплянне ў масла рыцыну таксама можа прывесцi да трагiчных наступстваў.

У выпадку з L-трыптафанам атрымалася як у анекдоце пра сярэбраныя лыжкi: лыжкi знайшлiся, а непрыемны асадак застаўся. Давер да геннай iнжынерыi i яе прадуктаў быў падарваны.

Часта асновай «страшылак» пра ГМА з’яўляецца дакладны факт, якi выварочваецца навыварат цi суправаджаецца недакладным з навуковага пункту гледжання каментарыем. Так атрымалася i з сумна вядомай гiсторыяй пераносу гена бразiльскага арэха ў сою. У «жоўтай» прэсе вынiкi паспяховага насамрэч эксперымента падавалiся наступным чынам: маўляў, вучоныя хацелi атрымаць супер-карысны прадукт, а атрымалi супер-алерген. Сцвярджалася нават, што «многiя пацярпелыя ведалi пра сваю алергiю на бразiльскi арэх i нiколi яго не набывалi, але iм i ў галаву не магло прыйсцi, што бразiльскi арэх можа аказацца ў соi. Этыкетка тавару на гэты конт сарамлiва маўчала».

— Такая соя сапраўды атрымана, — пацвярджае Аляксандр Ярмiшын, — i гэта сапраўды вельмi карысны кармавы гатунак. Аднак, нягледзячы на тое, што азначаную трансгенную сою меркавалася выкарыстоўваць выключна для вытворчасцi кармоў, кампанiяй-распрацоўшчыкам (Рiоnееr Hi-brеd Int.) было прынята рашэнне спынiць выпрабаваннi. За межы лабараторыi гэты гатунак нiколi не выходзiў.

Крызiс даверу да сучасных бiятэхналогiй у Заходняй Еўропе прывёў да адтоку iнвестыцый у гэтую галiну навукi, у асобных краiнах даследаваннi генна-iнжынернай накiраванасцi ўвогуле былi забаронены. Людзi заўсёды з насцярожанасцю ставiлiся да ўсяго новага, невядомага. Гэта iнстынкт самазахавання. Аднак без развiцця, без прыняцця перадавых дасягненняў у навуцы i тэхнiцы не было б i прагрэсу.

Паводле слоў Аляксандра Ярмiшына, наша дзяржава ўваходзiць у пералiк краiн, якiя далучылiся да Картахенскага пратакола (2002 год, рэгулюе парадак увозу-вывазу генна-iнжынерных арганiзмаў) i да Орхускай канвенцыi (1999 год, датычыцца пытанняў iнфармавання грамадскасцi i яе ўдзелу ў прыняццi рашэнняў у галiне экалогii). У Беларусi ў 2006 годзе было прынята новае заканадўства аб бяспецы генна-iнжынернай дзейнасцi, створана сiстэма маркiроўкi ГМ-прадуктаў i спецыялiзаваныя лабараторыi, якiя правяраюць харчовыя прадукты на наяўнасць ГМА-кампанентаў.

Змены ў свядомасцi

Увогуле, навошта нам ГМА, калi вакол iх разгараецца столькi спрэчак i ламаецца столькi коп’яў? Паводле слоў дырэктара Iнстытута генетыкi i цыталогii НАН Беларусi, члена-карэспандэнта НАН Беларусi Аляксандра КIЛЬЧЭЎСКАГА, генная iнжынерыя адкрывае вялiкiя магчымасцi практычна перад усiмi галiнамi народнай гаспадаркi: медыцынай, прамысловасцю, сельскай гаспадаркай, экалогiяй i г.д.

Найбольш «прасунутыя» ў плане геннай iнжынерыi аб’екты — раслiны, менавiта з iмi звязаны амаль усе асноўныя дасягненнi ГI. У свеце ўжо створаны трансгенныя гатункi кукурузы з павышаным сiнтэзам лiзiну; соi, устойлiвай да гербiцыдаў; бульбы, устойлiвай да каларадскага жука; люцэрны з павышанай зiмастойкасцю. Ёсць гатункi рапсу, соi, кукурузы, здольныя сiнтэзаваць бялкi крывi чалавека, жаночага малака, антыцелы i г.д. (так званае «малекулярнае фермерства»).

Шырокае распаўсюджванне сельскагаспадарчыя ГМ-раслiны атрымалi ў ЗША. Там толькi знiжэнне выкарыстання гербiцыдаў i ўгнаенняў, якое забяспечваюць генна-iнжынерныя гатункi, дазваляе мясцовым фермерам атрымлiваць даход 4—5 млрд долараў у год. Аргенцiна, дзякуючы соi, устойлiвай да гербiцыдаў, атрымлiвае 2 млрд долараў у год.

Выкарыстанне ГМА ў раслiнаводстве, паводле слоў Аляксандра Уладзiмiравiча, дазваляе захаваць карысных з пункту гледжання экалагiчнай раўнавагi насякомых (з-за памяншэння доз пестыцыдаў), знiзiць забруджванне глебы i вадаёмаў, палепшыць якасць сельгаспрадуктаў. Акрамя таго, пэўныя гатункi мадыфiкаваных раслiн можна выкарыстоўваць для ачысткi забруджаных цяжкiмi металамi i нафтапрадуктамi тэрыторый.

Сёння ў свеце кожны дваццаты гектар, адведзены пад сельскагаспадарчыя культуры, засеяны ГМ-раслiнамi. I штогод займаемая iмi плошча павялiчваецца на 10 млн га. Самыя буйныя пасадкi генна-мадыфiкаваных раслiн знаходзяцца ў ЗША (каля 50 млн га). Вырошчваюць сельскагаспадарчыя ГМ-раслiны Аргенцiна, Бразiлiя, Канада, Кiтай. Апошнiм часам такiя пасадкi з’явiлiся i ў кансерватыўнай Еўропе (Iспанii, Францыi, Чэхii, Румынii). Паступова свядомасць еўрапейцаў змяняецца ў бок прыняцця прадуктаў геннай iнжынерыi.

Калi гаварыць пра трансгенныя раслiны, поспехi ГI ў гэтым накiрунку вiдавочныя i бясспрэчныя. У выпадку з трансгеннымi жывёламi дасягненнi пакуль што значна больш сцiплыя. Тым не менш, ужо створаны каля 20 тыпаў трансгенных кароў, коз, свiней, авечак, трусоў, якiя прадуцыруюць каштоўныя фармацэўтычныя рэчывы (зноў «малекулярнае фермерства»). Такi спосаб у разы таннейшы за класiчны бiятэхналагiчны.

Рэальныя перспектывы

Летась у Беларусi завяршылася дзяржаўная праграма «Генная iнжынерыя», першая ластаўка, якая iнiцыявала актыўныя даследаваннi ў гэтай галiне. У вынiку работы 12 навуковых устаноў беларускiмi вучонымi былi атрыманы першыя трансгенныя раслiны: бульба, устойлiвая да вiруса Y, i бульба, устойлiвая да некаторых грыбных хвароб; ячмень, устойлiвы да гербiцыдаў; журавiны буйнаплодныя з палепшанымi смакавымi якасцямi. Актыўна выкарыстоўвалiся класiчныя мадэльныя аб’екты — тытунь i арабiдопсiс (раслiна сямейства капусных). У прыватнасцi быў атрыманы мадыфiкаваны арабiдопсiс, устойлiвы да нафтапрадуктаў, трансгенны тытуль з павышанай бiямасай. Калi аналагiчны перанос пэўных генаў правесцi ў дачыненнi да значных гаспадарчых культур, гэта дапамагло б вырашыць шэраг праблем сельскай гаспадаркi, адзначыў Аляксандр Уладзiмiравiч.

Што датычыцца трансгенных жывёл, спецыялiсты Iнстытута жывёлаводства НАН Беларусi сумесна з расiйскiмi калегамi працуюць над праектам стварэння трансгенных коз. Пэўныя зрухi ўжо ёсць. Асноўная задача праекта — атрыманне бялка жаночага малака — лактаферыну.

Сёлета зацверджана новая дзяржаўная праграма «Бiятэхналогiя», якая стане лагiчным працягам папярэдняй. «Наш iнстытут iнiцыяваў раздзел гэтай праграмы «ДНК-тэхналогii для сельскай гаспадаркi i аховы здароўя», — патлумачыў Аляксандр Кiльчэўскi. — У раслiнаводстве будуць створаны маркер-спадарожныя селекцыi шэрагу культур (жыта, пшанiцы, ячменю, трэцiкалiю, соi, цукровых буракоў, бульбы, капусты). На аснове малекулярнага аналiзу мы зможам даказаць наяўнасць цi адсутнасць канкрэтнага гена ў раслiне i такiм чынам весцi адбор. Акадэмiя навук зараз прапанавала Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi сiстэму малекулярнага тэсцiравання ўсiх iснуючых гатункаў шэрагу культур, каб выкарыстоўваць гэтыя ДНК-пашпарты для кантролю ўвозiмага насення. Гэта працэдура падобна на праверку штрых-кодаў у магазiне».

У блiжэйшых планах беларускiх генных iнжынераў — стварэнне бульбы, устойлiвай да вiрусаў i каларадскага жука, лёну з высокай якасцю валакна, журавiн, устойлiвых да патагенных фактараў, канюшыны з высокiмi кармавымi якасцямi i г.д. У жывёлагадоўлi вучоныя збiраюцца ўвесцi маркер-спадарожную селекцыю па шэрагу накiрункаў (буйная рагатая жывёла, свiннi, конi). Што датычыцца медыцыны, вучоныя займаюцца распрацоўкай тэхналогiй для ацэнкi на малекулярным узроўнi ўстойлiвасцi да розных захворванняў.

Планаў шмат. I генетыкi спадзяюцца, што вынiкi iх работы не будуць успрымацца грамадскасцю «ў штыкi», а паслужаць на карысць дзяржавы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Iнтэрнэце i «жоўтай» прэсе можна сустрэць шмат «страшылак», прысвечаных генна-мадыфiкаваным арганiзмам (ГМА). У якой ступенi iм можна давяраць
 
 
 


Архив

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика