21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Доўгая дарога вяртання

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Доўгая дарога вяртання

Любоў i каханне. Два словы, сутнасць якiх не трэба нiкому тлумачыць. Пачуццi, разуменне якiх даецца зверху, гэта нiбыта анёлы-ахоўнiкi, з якiмi чалавек iдзе па жыццi: спачатку адчуўшы пяшчоту мацярынскай любовi, потым зразумеўшы, што ён любiць сваiх родных, любiць мясцiны, дзе нарадзiўся. І цеплыню гэтага разумення ён захавае, нават калi лёс закiне яго далёка i будзе выпрабоўваць на трываласць i мужнасць. Але ў чужых землях, сярод iншых людзей ён будзе ўзгадваць iмя мацi, iмя радзiмы i iмя сваёй каханай. I як спрачацца з вечнай iсцiнай: "Дзе сэрца ваша — там будзе i багацце ваша"?.. Не спрачацца, а толькi прыняць, запомнiць, схаваць глыбока ў душы, каб асведчыць аднойчы, калi нехта спытае: iмя радзiмы, як iмя каханай жанчыны — адно на ўсе часы... Так сцвярджае чалавек, неверагодны лёс якога шмат пра што вымушае задумацца.

Кола першае

Любоў i каханне. Два словы, сутнасць якiх не трэба нiкому тлумачыць. Пачуццi, разуменне якiх даецца зверху, гэта нiбыта анёлы-ахоўнiкi, з якiмi чалавек iдзе па жыццi: спачатку адчуўшы пяшчоту мацярынскай любовi, потым зразумеўшы, што ён любiць сваiх родных, любiць мясцiны, дзе нарадзiўся. І цеплыню гэтага разумення ён захавае, нават калi лёс закiне яго далёка i будзе выпрабоўваць на трываласць i мужнасць. Але ў чужых землях, сярод iншых людзей ён будзе ўзгадваць iмя мацi, iмя радзiмы i iмя сваёй каханай. I як спрачацца з вечнай iсцiнай: "Дзе сэрца ваша — там будзе i багацце ваша"?.. Не спрачацца, а толькi прыняць, запомнiць, схаваць глыбока ў душы, каб асведчыць аднойчы, калi нехта спытае: iмя радзiмы, як iмя каханай жанчыны — адно на ўсе часы... Так сцвярджае чалавек, неверагодны лёс якога шмат пра што вымушае задумацца.

— Я беларус, мой прадзед беларус, дзед, бацька. Я нарадзiўся ў 1905 годзе, але калi рос, то нават не чуў назвы такой — Беларусь. Нашы землi, якiя ў Польшчу ўваходзiлi, называлi Крэсы Усходнiя. Побач была мяжа з СССР, адтуль да многiх сваякi прыязджалi, распавядалi пра калгасы... Мы такога не разумелi. Зусiм па-iншаму жылi. Я чалавек вясковы, нарадзiўся ў вёсцы Каменная Слабада, непадалёк ад Iвянца. Сяляне, вучыцца нам асаблiва не было калi. Трэба было зарабляць, каб пражыць...

Зарабляў Аляксандр тым, што пiлаваў лес i сплаўляў па рацэ. Быў малады i спрытны. I прыгожы... Напэўна ж, дзеўкi ўпотай погляды кiдалi: што ж не спяшаецца жанiцца? Але ж ён мог загадкава ўсмiхнуцца: доўга нiхто не ведаў, што вочы яго ўжо спынiлiся, выбралi.

Эвелiна была жанчына паглядная. Дзед яе быў шляхцiчам. Бацька загадваў вялiкай лясной гаспадаркай, сям’я iх добра жыла. I дачка ў дзеўках не засядзелася, але ўжо праз тры гады засталася яна маладой ўдавой з дзвюмя маленькiмi дочкамi.

Ведаў усё гэта Аляксандр Шэкаль, шкадаваў яе сэрцам. Ды цi спадзяваўся, што заможная кабета можа стаць жонкай простага хлопца? Аднак яны сталi сустракацца. Чатыры гады пайшлi на патаемныя спатканнi, перш чым нехта рашыўся i прызнаўся, што хоча, каб яны жылi разам. Яна сказала: "Што ж, няўжо будзем так мучыцца?.." А ён думаў, як назаве яе жонкай перад людзьмi. 26 лiстапада 1938 года Эвелiна i Аляксандр пажанiлiся, вянчалiся ў касцёле. I толькi да 15 мая 1939 года пажылi сям’ёй.

Жыццё iх толькi наладзiлася, але шчасце так i не расквецiлася на поўную моц, не дало плоду — чаканага дзіцяці. Мужа забралi ў войска той краiны, у якой яны на той час жылi. Польшча правяла мабiлiзацыю, тысячы беларусаў сталi яе салдатамi. Для iх вайна за Польшчу супраць СССР, якi ўвёў сваё войска ў Заходнюю Беларусь, не была доўгай. Доўгiм i пакутлiвым аказаўся шлях дамоў пасля той кароткай вайны, калi моцныя мужчыны на сваёй зямлi раптам аказалiся слабымi, падазронымi, не маючы шанцаў апраўдацца i патлумачыць, куды i дзеля чаго яны вяртаюцца. Дамоў? Да сям’i? А калi ўсё не так проста...

Шэкаль служыў на мяжы ў кавалерыi. Iх камандзiр, калi зразумеў, што вайна па сутнасцi прайграная, прапанаваў салдатам, якiя блiзка жылi, пайсцi дамоў. Аляксандр кiнуў каня i пайшоў дамоў, туды, дзе ён нарадзiўся. Была восень. А вясной 40-га года за iм прыйшлi людзi з пэўнай службы. У баранавiцкай турме ён упершыню даведаўся, што такое катаваннi. Былога польскага жаўнера падазравалi ў тым, што не так ён думае, а калi не толькi думае, а сапраўды на лес пазiрае? А тут яшчэ i цесць ягоны — дакладна класавы вораг, быў расстраляны...

"Прызнанне з мяне выбiвалi катаваннем. Памятаю, як выставiлi голага памiраць на холадзе", — Аляксандр Апанасавiч узгадвае гэта са слязамi на вачах. Ён выжыў толькi таму, што ў нейкi момант яго ўжо без прыкмет жыцця кiнулi ў хлеў на сена. У лiстападзе 1940 года яму прысудзiлi 8 гадоў сталiнскiх лагераў.

Два месяцы асуджаных везлi ў запламбаваных таварных вагонах. Да месца прызначэння даехалi не ўсе. Разам з тысячамi палонных, якiя некалi былi польскiмi салдатамi, Шэкаля накiравалi рыць абарончыя блiндажы на Далёкi Усход. Савецкi Саюз баяўся вайны з Японiяй. Працаваць трэба было шмат i шпарка. Людзi не вытрымлiвалi... I ён не спадзяваўся выжыць, нават паспавядаўся на ўсякi выпадак такому ж асуджанаму святару. Выратаванне для iх прыйшло нечакана.

Перамены на заходнiм фронце

Ужо палала вайна на Захадзе, фашысты тапталi Беларусь. А ворагi народа "адпачывалi" на нарах у той час, калi на франтах самым неабходным чалавекам быў салдат. Ва ўсiх армiях. Савецкаму Саюзу быў патрэбны другi фронт, пра гэта вялiся перамовы з саюзнiкамi — англiчанамi i амерыканцамi. Польскi ўрад у выгнаннi, якi знаходзiўся ў Вялiкабрытанii, прапанаваў сфармiраваць з былых польскiх вайскоўцаў, якiя патрапiлi ў лагеры, 100-тысячнае вайсковае фармiраванне, якое ўзначалiў генерал Уладзiслаў Андэрс. Яго армiя ў 1942 годзе стала другiм польскiм корпусам у складзе войска Вялiкабрытанii.

Тое, што гэта шанц, зразумелi ўсе. Спачатку — шанц не загiнуць у лагеры. У новую армiю iмкнулiся патрапiць усiмi праўдамi i няпраўдамi. Палякi, усходнiя беларусы i ўкраiнцы, нават рускiя, якiя запiсвалiся католiкамi...Усiх салдатаў новай армii для пачатку накармiлi, выдалi новую амунiцыю. Польскi корпус накiраваўся ў Еўропу праз Iран, Iрак, Палесцiну, Егiпет.

"На Каляды, якраз да Новага 1944 года мы абнялi фронт у гарах, у снягах, у Iталii," — узгадвае Аляксандр Апанасавiч.

Салдаты Армii Андэрса, сярод якiх былi тысячы беларусаў, яшчэ не разумелi, што патрапiўшы ў горы блiз цудоўнага кляштара, яны апынулiся перад брамай, якая адкрывала iм шлях да неба. Кляштар, якi стаяў высока ў гарах, фашысты ператварылi ў непрыступную крэпасць. Абаранялi яе добра вывучаныя i слепа адданыя iдэi салдаты вермахта. Штурм гэтай крэпасцi адкрываў антыгiтлераўскай каалiцыi шлях на Рым. Аднак неаднаразовыя спробы ўзяць кляштар, так як i яго бамбардзiроўкi амерыканцамi, нiчога не далi. Пакуль да штурму не далучылася армiя Андэрса. Беларусы ў яе складзе зрабiлi свой унёсак у перамогу ў адной з ключавых еўрапейскiх бiтваў Другой сусветнай вайны. Бiтва пры Монтэ-Касiна ў маi 1944 года ўвайшла ў падручнiкi гiсторыi як прыклад гераiзму. I менавiта салдаты Андэрса пасля пяцi месяцаў цяжкiх баёў паднялi пераможны сцяг на руiнах кляштара.

"На вяроўках мы ўздымалiся па скалах нiбыта альпiнiсты. На жываце ў мяне былi прывязаныя гранаты, якiя ў любы момант маглi ўзарвацца", — узгадвае Аляксандр Шэкаль, якi ваяваў у пятай пяхотнай дывiзii, дзе беларусаў было найбольш. У такiя моманты хацелася думаць пра самае галоўнае. Пра тое, што Бог зусiм побач, ён вышэй за рэшткi гэтага кляштара, ён ведае i бачыць, што кожны салдат носiць у сэрцы. Надзеi на жыццё падмацоўвалiся думкамi пра родных, якiя складвалiся ў радкi да Эвелiны, дзе кроплi ўласных трывог перакрывалiся клопатам пра тое: а што ж там дома?

Вёску Козлiкi, дзе жыла Эвелiна з дочкамi, фашысты спалiлi. Яна потым яму пра гэта напiша. Як кiнула абжытае месца i паспела ўцячы да сваякоў, пад Iвянец. Разумная была жанчына, нiбыта прадчувала бяду — ратавалася насамрэч, каб не вывезлi ў Германiю.

I Аляксандр мог загiнуць не аднойчы. Нiбыта жахлiвы сон, яго пераследуе ўспамiн: маладая прыгожая жанчына з палявой кухнi налiвае яму гарачай какавы i ў момант, калi ён адыходзiць, у грузавiк трапляе нямецкi снарад...

У кожнага была свая вайна. Нехта свой подзвiг здзяйсняў у першыя днi вайны, калi не пакiнуў сваё баявое месца. Нехта прасядзеў у акопах усе чатыры гады i выжыў. У некага быў, магчыма, адзiны бой, адзiны штурм, адзiны плацдарм, пасля чаго яго iмя стала значыцца ў спiсе герояў. Героямi Другой сусветнай вайны сталi тыя, хто ўдзельнiчаў ў жахлiвым штурме Монтэ-Касiна. Нашы землякi, якiя выжылi, задавалi сабе пытанне: а што далей?

Перамогу яны сустрэлi ў Iталii, адтуль армiю Андэрса пераправiлi ў Вялiкабрытанiю, дзе ў 1946 годзе польскi корпус быў расфармiраваны. Вайскоўцы сталi мiрнымi людзьмi. Толькi якой краiны? Пасля вайны ў адносiнах былых саюзнiкаў азначыўся разлад. Не было нiякай упэўненасцi ў тым, што на радзiме сустрэнуць па-братэрску беларусаў, якiя вяртаюцца з Брытанii. Ды яшчэ былых "лагернiкаў".

— Аднойчы швагер прыехаў да мяне на раду: "Пакiнуў дома двое малых дзяцей i жонку. Хачу дамоў паехаць, — кажа Аляксандр Апанасавiч. — Я кажу: "Не магу, Адам, табе дарадзiць. Ты ведаеш, як i што там можа здарыцца, што цябе можа чакаць, але каб не атрымалася горш для iх. Я ж таксама пакiнуў сям’ю, жонку, братоў... Дзеля iх, напэўна, вымушаны застацца ў Англii.

Двайны партрэт

Пасля вайны ў Шэкаля наладзiлася лiставанне з Эвелiнай. У Беларусь пайшлi вестачкi з сумненнямi: што рабiць? Жонка пiсала: тыя, хто вярнуўся адразу пасля вайны, патрапiлi пад пiльнае вока i доўга на свабодзе не засталiся. Ён не адважыўся вярнуцца. Такiх было шмат — хто застаўся ў iншай краiне, без радзiмы, без сям’i.

— Мне сэрца балела ад усяго... Як застацца, дзе працаваць, калi англiйскую слаба ведаю. Аднойчы сяджу ля мора, разважаю сам з сабою. Побач ляжаў падпiты чалавек i спяваў: "Цар Мiкалай..." Сам з Расii. Кажа: "Куды я паеду, калi Сталiн свайго роднага сына не выкупiў, не пашкадаваў. А мы тым больш ворагi..."

Шэкаль вырашыў узяць брытанскi пашпарт. Пасля вайны працоўныя рукi патрэбны былi i ў Англii. Аляксандр уладкаваўся на завод фрэзероўшчыкам, пасялiўся ў горадзе Лютан. Былым героям Монтэ-Касiна Вялiкабрытанiя выплачвала яшчэ i пенсiю.

Аляксандр Апанасавiч хацеў, каб яго пенсiю аформiлi на Эвелiну. Але англiчане не дасылалi да Савецкага Саюза. Ён вывучыў вялiкую колькасць дакументаў, выразаў ў газеце артыкул, дзе тлумачылася: дзе б жонка нi была, яна мае права. I пайшоў з той газетай парогi абiваць. У яго сям’i ў Беларусi не было iншага кармiцеля, акрамя яго. Ён зарабляў грошы i думаў пра тое, што хоць адсюль, здалёк можа быць карысны сваiм блiзкiм, у якiх на Радзiме зусiм iншае жыццё. Яны пiсалi, слалi фотаздымкі, па якiх ён мог уявiць, як выглядае яго жонка. Атрымаўшы аднойчы яго фотаздымак, Эвелiна паклала побач свой. А пасля пайшла ў фотаатэлье i папрасiла, каб з дапамогай цуда тэхнiкi аб’ядналi фотакарткi i зрабiлi двайны партрэт — яна побач з мужам. Яны ж так i не паспелi сфатаграфавацца разам. Атрымалася сямейнае фота, якое заняло сваё месца на сцяне ў беларускай хаце. Нiхто з iх не ведаў, цi давядзецца калi-небудзь сустрэцца?

Гэтыя мары рабiлi яго працу ў Англii не марнай. Але ажыццявiлiся яны толькi ў 1976 годзе. Калi ўжо не было Сталiна, а выбары ў Брытанii выйгралi лейбарысты, Шэкаль прыйшоў у савецкае пасольства: "Хачу пабачыць жонку ў Беларусi". I яму далi вiзу на тры месяцы!

Аляксандр не бачыў Эвелiну i сваiх родных 37 гадоў. Здавалася, жыццё прайшло, ужо не маладыя, дочкi Эвеліны выраслi. Якая будзе сустрэча? Да збораў англiйскi ветэран падышоў адказна, падумаў пра падарункi для ўсiх. Ехаў, памятаючы тую Беларусь, якую пакiнуў.

А краiна жыла сваiм жыццём, моцна змянiлася з таго часу. Хаты моцныя, дагледжаныя, вокны прыгожа пафарбаваныя, платы акуратныя. Прыгожа. Што на Гродзеншчыне, дзе брат жыў, што на Мiншчыне, дзе чакала яго Эвелiна. Яна да таго часу ўжо перабралася ў Iвянец, жыла ва ўласнай хаце. А яго родная вёска ад Iвянца — 7 кiламетраў наўпрост... Усё роднае, знаёмае. Ды i людзi нiбыта такiя ж. А вучыцца разумець трэба наноў — жыыцё змянілася...

Пляменнiк Антон вазiў Аляксандра Шэкаля па Беларусi, паказваючы, дзе была наша вайна. Ён даведаўся тады i пра партызан, i пра спаленыя вёскi, наведаў Хатынь. Сям’я наладзiла экскурсii для свайго "англiчанiна". Час праляцеў хутка, i яго аказалася мала. "На тры месяцы вiзу давалi, але ж нiхто не ўлiчыў дарогу. На чатыры днi скарацiўся з-за гэтага мой прыезд," — скардзiцца Шэкаль.

Аляксандр хацеў забраць жонку у Англiю. Яна адмаўлялася — тут бы засталiся яе дзецi, няхай ужо i дарослыя. Але адной дачцэ была вельмi патрэбная мацярынская ласка. Калi мужа забралi, Эвеліне з двума дзецьмi прыйшлося не соладка. Аднойчы дзiця нехта даглядаў, i не даглядзеў — дзяўчынка пашкодзiла спiну, вырасла калекай. Кiнуць яе тут адну?

— Я хацеў, каб Эвелiна была разам са мной. Яна адмовiлася, сказала: "Можаш жанiцца. А мо ўжо жанаты, дзяцей маеш?.." Я сказаў: "Не, нічога такога. Жанiцца не буду. Дажыву сам". Крыўдна было. Але я абяцаў, калi зменiцца ў вас права, я прыеду да цябе жыць. Так i зрабiў.

У 90-х гадах мiнулага стагоддзя Беларусь атрымала незалежнасць. Краiна, у якую Аляксандр Шэкаль баяўся вяртацца, перастала iснаваць, даўшы магчымасць яму ажыццявiць сваю мару, вярнуцца дамоў. Ветэран прадаў дом у Англii, атрымаў пасведчанне на права жыхарства ў Беларусi i пераехаў у Iвянец. Яму было ўжо 93 гады.

Эвелiна яго дачакалася. Яна ўжо моцна хварэла, яе паралiзавала. Аляксандр Апанасавiч пасля вяртання пражыў разам з жонкай толькi тры гады, а ў 2002 годзе яе пахаваў.

— Я беларус, хачу памерцi на радзiме, каб пахавалi побач з жонкай. Усё жыццё я кахаў толькi яе, марыў да яе вярнуцца, — кажа Аляксандр Шэкаль на чысцюткай беларускай мове, якую не забыў, пражыўшы 50 гадоў у Вялiкабрытанii.

У яго пакоi на сцяне вiсiць фотапартрэт, на якім яны разам з Эвелiнай. Той, якi зрабiлi ў атэлье з дзвюх асобных фотаздымкаў.

Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любоў i каханне. Два словы, сутнасць якiх не трэба нiкому тлумачыць. Пачуццi, разуменне якiх даецца зверху, гэта нiбыта анёлы-ахоўнiкi, з якiмi чалаве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика