21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Галоўнае ў сям’і — узаемаразуменне, Калi адчуваеш адзiн аднаго нават без слоў

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўнае ў сям’і — узаемаразуменне, Калi адчуваеш адзiн аднаго нават без слоў

Кожны з нас мусiць планаваць свой бюджэт. У некага гэта атрымлiваецца выдатна, у кагосьцi — не вельмi. Але адна справа, калi адказваеш толькi за самога сябе i часам трэба "перахапiць" дзясятку да зарплаты, i зусiм iншая, калi на табе — адказнасць за iншых, асаблiва за дзетак. Пра тое, як i з чаго складаецца бюджэт шматдзетнай сям’i на працягу года, якiя ў iм асноўныя крынiцы даходаў i выдаткаў, мы папрасiлi расказаць нашу даўнюю чытачку з вёскi Наркуны Лiдскага раёна Алену Генрыхаўну Здановiч:

— Перш-наперш кожны месяц мы аддаём усе даўгi дзяржаве. Гэта аплата за святло, газ, ваду. Абавязкова выпiсваецца прэса — гэта святое. У тым лiку i "Звязда", якую мы чытаем ужо даўно. На доўгi тэрмiн адразу выпiсаць не атрымлiваецца, мы робiм гэта штомесяц. Потым iдзе аплата крэдытаў, мы iх бралi для набыцця бытавой тэхнiкi. Усё гэта разам забiрае недзе 15 працэнтаў ад агульнай сумы даходаў, якiя выпадаюць на нашу сям’ю. Асноўныя крынiцы iх — гэта заробак мужа, якi працуе брыгадзiрам на ферме, i дапамогi на дзяцей. Старэйшая дачка ўжо студэнтка, атрымлiвае стыпендыю, але з намi не жыве, так што i ёй часам нешта трэба даць.

Вельмi выручае нас асабiстая гаспадарка. У нас ёсць 20 сотак побач з домам i яшчэ 50 сотак выдзяляе гаспадарка для пасадкi бульбы. Дзякуючы гэтаму i сваю сям’ю цалкам забяспечваем неабходнай агароднiнай, i гарадскiм сваякам дапамогу ў гэтым аказваем. Сёлета дзякуючы добраму ўраджаю бульбы нават атрымалася знаёмым прадаць яе лiшак. Атрымалi 1,5 мiльёна рублёў, праўда, з гэтай сумы трэба вылiчыць 150 тысяч, якiя мы аддалi гаспадарцы за дапамогу тэхнiкай.

Трымаем карову. Сёлета малако прымалi толькi чатыры месяцы, за гэты час мы здалi яго на 700 тысяч рублёў. У астатнi час, калi малако не прымалi, перапрацоўвалi яго для патрэбаў уласнай сям’i.

Значыць, якiя нашы далейшыя штомесячныя выдаткi? Пасля выплаты ўсiх даўгоў дзяржаве адразу на цэлы месяц набываем крупы, макаронныя вырабы, цукар i г.д. Колькi аддаём грошай, не лiчыла, паколькi прадукты набываюцца кожны раз з улiкам патрэбаў. Далей адкладваецца нейкая пэўная сума грошай на хлеб, а таксама на харчаванне ў "прадоўжанцы" двух малодшых школьнiкаў — каля 30 тысяч рублёў штомесяц. Старэйшыя ў школе харчуюцца бясплатна.

Рэшткi сумы размяркоўваюцца па абставiнах, напрыклад, калi нешта некаму трэба набыць з адзення, абутку. Бываюць i экстранныя, незапланаваныя пакупкi, калi раптам нешта парвалася, выйшла са строю. А такое здараецца часта. Апошнiм разам аддалi 100 тысяч рублёў на таблеткi для аднаго з дзетак...

Так, летам збiраем грыбы, ягады. Прычым грыбы ўжываем у розным выглядзе — салёныя, замарожаныя, сушаныя — толькi для сябе. А вось за здадзеныя сёлета чарнiцы двое старэйшых дзетак набылi сабе мабiльныя тэлефоны. Збiралi добраахвотна, колькi — мы нават не лiчылi, але i сабе хапiла ягад, i каб цукар для варэння набыць. У нас пасаджана шмат клубнiц, калi ўраджай добры, хапае, каб па "бартару" разлiчыцца за якую-небудзь дапамогу, паслугi са знаёмымi.

Якiя ў нас яшчэ выдаткi? Жывём мы ў калгаснай кватэры, квартплату вылiчваюць адразу з заробку, выходзiць неяк незаўважна. Тым больш што для мяне, як узнагароджанай ордэнам, дзейнiчае 50-працэнтная знiжка па аплаце святла, вады, газу. Такое рашэнне сёлета было прынята на мясцовым узроўнi. Цi будзе аналагiчнае ў наступным годзе — пакуль не ведаю. Яшчэ па восенi мы мусiм нарыхтоўваць палiва, вось за дровы заплацiлi 99 тысяч, плюс яшчэ за брыкет.

Цi адчулi мы на сабе праявы крызiсу, пра што кажуць апошнiм часам, пытаецеся? Ведаеце, пакуль не. Увогуле, думаю, што ў вёсцы беларусы заўсёды выжывуць. Так, для гэтага трэба шмат працаваць. Але калi мы перажылi перабудову — памятаеце тыя страшэнныя часы? — думаю, перажывём i ўсё iншае.

Якi мой "рэцэпт" шчаслiвага сямейнага жыцця? Самае галоўнае, каб у сям’i было ўзаемаразуменне, прычым часам нават без слоў. Каб было каханне. Не будзе гэтага, напэўна, не будзе i шчаслiвай сям’i. Грошы... Не скажаш, што гэта другасная рэч, без iх, зразумела, таксама нельга, але галоўнае ў iншым. Мае дзецi растуць добрымi памочнiкамi. Дроў насекчы, жывёлу ў выпадку неабходнасцi пакармiць — для iх гэта не складае анiякай цяжкасцi. Прычым нават малеча iмкнецца хоць бы тых дроў прынесцi, а старэйшыя заўсёды сочаць за меншымi. Мой муж заўсёды мне дапамагае, умее гатаваць, асаблiва добра ў яго атрымлiваюцца стравы з мяса. Раней i каву ў ложак мог жонцы падаць! <І>(смяецца.) Да святаў дзецi могуць падрыхтаваць падарункi, зробленыя сваiмi рукамi. Я, дарэчы, калi ёсць вольны час, вельмi люблю вышываць: падушкi розныя, карцiны. I для сваёй сям’i, i ў якасцi падарункаў сябрам. Я адказала на ваша пытанне?..

Ад рэдакцыi. Вiншуем вялiкую i дружную сям’ю нашых чытачоў з навагоднiмi святамi. Зычым здзяйснення ўсiх iх мараў. Вялiкага шчасця, паразумення, узаемападтрымкi, кахання ў новым годзе i ўсiм iншым сем’ям нашай краiны.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны з нас мусiць планаваць свой бюджэт. У некага гэта атрымлiваецца выдатна, у кагосьцi — не вельмi. Але адна справа, калi адказваеш толькi за самог
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика