21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Малiтва пад узрывы петардаў

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Малiтва пад узрывы петардаў

Як усе добрыя сем’i, гэтая збiраецца разам на Новы год. Але не за святочным сталом, а ў храме

— Цi можна сказаць пра манастыр, што гэта — сям’я?

— Сям’я — гэта людзi, якiя жывуць адным цэлым, жывуць разам, бачаць, чуюць, разумеюць адзiн аднаго. Ад гэтага ўзнiкае любоў, спачуванне, суперажыванне. Таму ўвесь свет павiнен быць сям’ёй. Але, на жаль, гэта не так. Людзi не толькi не разумеюць адзiн аднаго, яны прычыняюць адзiн аднаму боль.

Ды i не кожная сям’я з’яўляецца сям’ёй. Можна жыць пад адным дахам, есцi за адным сталом i быць не-сям’ёй. Кожны сам па сабе. Адсюль трагедыя дзяцей, якiя жывуць не ў сям’i, хоць у iх ёсць тата i мацi. Дзецi бачаць адносiны бацькоў, памiж якiмi не любоў, не Хрыстос, а грэх, крыўды, папрокi, разбурэнне. Што будзе з дзiцем, якое выхоўваецца на такой глебе зла i недаверу?

Манастыр павiнен быць сям’ёй. Але людзi прыходзяць рознымi шляхамi ў храм, прыходзяць з мiру, пакалечаныя, глухiя, сляпыя, нямыя, сухiя, як сказана ў Евангеллi. Таму, каб манастыр стаў сям’ёй, патрэбна ўвесь час рабiць намаганнi, змагацца з грахом, якi жыве ў кожнай сястры, браце. Трэба ўвесь час звяртацца да Урача Нябеснага, Якi прыйшоў у гэты свет, каб аднавiць адзiнства перш за ўсё чалавека. Бо чалавек сам ў сабе не адзiны. Яго розум у адным месцы, сэрца ў iншым, ён часам не ведае, што робiць, калi грэх штурхае яго на тое цi iншае дзеянне альбо слова.

(з размовы з духаўнiком манастыра)

Манастыр

Нараджэнне манастыра заведзена лiчыць з даты першага пострыгу. Але Свята-Елiсавецiнскi жаночы манастыр, што у пасёлку Навiнкi пад Мiнскам, гiсторыю сваю пачынае на некалькi гадоў раней, з 1995 года. Тады дзве жанчыны пад духоўным кiраўнiцтвам протаiерэя Андрэя Лемяшонка сталi наведваць хворых у псiхiятрычнай i 2-й клiнiчнай бальнiцах. У хуткасцi да iх далучылiся iншыя i ўжо праз год пры Мiнскiм Свята-Пятра-Паўлаўскiм саборы было зарэгiстраванае сястрыцтва iмя прападобнапакутнiцы вялiкай княгiнi Елiсаветы.

Колькасць сясцёр расла i думка пра ўтварэнне манастыра нарадзiлася сама сабой. У 1996 годзе быў закладзены першы камень пад будаўнiцтва храма ў пасёлку Навiнкi. Праз чатыры гады адбылiся першыя адзяваннi i першы пострыг.

Такiм чынам, спачатку iнакiнi i манахiнi выйшлi з сястрыцтва, потым у манастыр сталi прыходзiць i iншымi шляхамi, але дагэтуль манастыр i сястрыцтва не аддзеленыя адзiн ад аднаго. Белыя сёстры, якiя жывуць у мiру, i чорныя, якiя жывуць у манастыры, увесь час разам.

У манастыры зараз жыве 85 сясцёр: каля 20 манахiняў, столькi ж iнакiняў, 10 труднiц, астатнiя — паслушнiцы. Белых сясцёр каля трохсот. Акрамя таго, у 2000 годзе за 30 кiламетраў ад манастыра было арганiзавана падвор’е. Там жывуць i працуюць людзi, якiя не маюць iншага жылля альбо хочуць пазбавiцца ад нейкай залежнасцi, змянiць асяроддзе. Сёстры, якiя арганiзоўваюць работу падвор’я, час ад часу змяняюцца, бо гэта адно з самых цяжкiх паслушэнстваў, якое патрабуе шмат душэўных i фiзiчных сiлаў. Сёння на падвор’i праходзiць рэабiлiтацыю каля 80 чалавек.

Новы год

У манастыры разумеюць, што людзi, якiя жывуць на падвор’i, па-ранейшаму чакаюць свята на Новы год. Таму там упрыгожваюць ёлку, у Навагоднюю ноч насельнiкi падвор’я ладзяць самi сабе святочны паказ (людзi там збiраюцца творчыя i таленавiтыя), атрымлiваюць невялiкiя падарункi i глядзяць тэлевiзар.

У самiм манастыры на Новы год яшчэ няма нi елак, нi гiрляндаў, нi святочнай трапезы. З першага студзеня пачынаецца апошнi тыдзень посту, i гэтым прадыктаваны ўвесь настрой гэтых дзён. Але...

Напэўна, у дзяцiнстве для ўсiх насельнiкаў i насельнiц манастыра Новы год быў галоўнай падзеяй. Потым, пасля прыходу ў Царкву, яны сталi разумець, што Чароўная Ноч, Ёлка i цацкi — атрыбуты зусiм iншага свята. Тым не менш падсвядомае чаканне Новага года ўсё адно засталося. У многiх iншых манастырах манахi i манахiнi ў ноч на 1 студзеня кладуцца спаць, а тут — збiраюцца разам i ў той самы момант, як людзi ў мiру ўзнiмаюць келiхi з шампанскiм i прамаўляюць адзiн аднаму вiншаваннi, пачынаюць асаблiвую Навагоднюю малiтву.

Адзначаць так Новы год калiсьцi прапанаваў духаўнiк манастыра i сястрыцтва протаiерэй Андрэй Лемяшонак. Прычым, як высветлiлася, клапацiўся ён пры гэтым не пра манахiняў.

— Гэта не столькi манастырская традыцыя, колькi прыходская, — тлумачыць айцец Андрэй. — Бо яна нарадзiлася ў першую чаргу для мiран, якiя не хочуць сядзець у гэтую ноч за сталамi, пiць i есцi. Нехта хоча папрасiць Божай дапамогi ў годзе, якi наступае, памалiцца. Не ўсiм можа быць весела на святочным "Агеньчыку". Ёсць людзi, якiя хочуць пачаць год з малiтвы. Апоўначы ў нас пачынаецца Навагоднi малебен, дзе мы просiм дабрабыту, сiлаў для нас i нашых блiзкiх. Мне здаецца, вельмi здорава, калi ў той час, як большасць людзей выпiваюць i весялiцца, нехта молiцца.

— Шмат людзей прыходзiць?

— Вельмi шмат! Я нават сам здзiўляюся. Уся служба доўжыцца гадзiн да пяцi ранiцы, пакуль транспарт зноў не пачынае хадзiць. Пасля малебна — утраня, гадзiны, Лiтургiя. Служу я адзiн, бацюшкаў адпускаю святкаваць Новы год з сем’ямi... Таму, каб час не зацягваць, праводжу агульную споведзь. Выходжу на сярэдзiну храма, чытаю спецыяльныя малiтвы, кажу словы пра пакаянне, потым чытаю адпушчальную малiтву. Мiнчан прыязджае шмат, хто на машынах, хто на аўтобусах. Iм падабаецца. У начным набажэнстве заўсёды ёсць нешта незвычайнае, нейкi момант няспання, змагання з плоццю...

— Але далёка не ўсе гатовыя на такую незвычайную сустрэчу Новага года.

— Нiчога благога няма ў тым, што людзi збiраюцца ў Навагоднюю ноч разам за святочным сталом. Гэта сустрэча не столькi новага каляндарнага года, колькi сустрэча людзей, магчымасць пагаварыць, адчуць цеплыню адзiн аднаго. Добра, калi гэта атрымлiваецца, калi святкаванне не зводзiцца толькi да застаўленага талеркамi i бутэлькамi стала, да незразумелых жартаў.

На Новы год могуць быць шчырымi адносiны з блiзкiмi. На жаль, у штодзённым жыццi людзi часам закрываюцца, хаваюцца адзiн ад аднаго i нават ад самiх сябе. Таму, безумоўна, святочны стол, нейкiя словы, стасункi могуць абагацiць чалавека.

Добра, калi людзi з падзякай узгадаюць усё, што было ў адыходным годзе, i папросяць Бога аб дапамозе ў годзе, якi надыходзiць. Вернiк разумее, што яго жыццё ў руках Божых. Безумоўна, Бог лiчыцца з нашымi жаданнямi. Ёсць сустрэча волi Божай i волi чалавечай. Мы хочам, каб быў мiр у нашай душы, у нашай сям’i i навокал. Мы просiм, каб Гасподзь даў нам наблiзiцца да святла...

— Значыць застолле не забараняецца?

— Вядома ж, не. Супрацьпаказаныя крайнасцi, лiшняе. Калi чалавек не памятае, што казаў i як казаў, гэта ўжо сумна. Але паставiць для дзяцей ёлку, накрыць стол, зрабiць свята, зрабiць прыгожа, так, каб усё гэта было адухоўленае!

Супрацьлегласць нуды

— Што самае цiкавае, — распавядае манахiня Iаанна (Арлова), — з кожным годам людзей у навагоднюю ноч на Лiтургiю збiраецца ўсё больш. Я ўпэўненая, што i цяпер будзе поўны храм. Можа i не выпадкова, што днi памяцi праведнага Iаана Кранштацкага, мучанiка Ванiфацыя i свяцiцеля Ванiфацыя Мiласцiвага — святых, якiм мы молiмся аб вылечваннi ад п’янства, прыпадаюць якраз на 1 i 2 студзеня.

Мацi Iаана шкадуе людзей, якiя iмкнуцца ў гэтыя днi павесялiцца, але не ўмеюць. Сама яна ўзгадвае, што да манастыра кожны Новы год для яе быў усё больш самотным. Якую б забаву нi выдумляў, душа не радавалася. У дзяцiнстве было iнакш.

— У дзяцiнстве, безумоўна, была казка, — узгадвае манахiня. — Было нешта чароўнае, прыгожае, чаго чакаў i што радавала. Старыя шкляныя шары i пацеркi на елцы, пах хвоi, дзед i бабуля, пыл на каробцы, якую дасталi з гарышча...

Свята ўтваралi не шум, не ежа, не тэлеперадачы, а любiмыя людзi, чалавечае жыццё, якое рабiлася ў гэтую ноч асаблiвым.

Калi чалавек памiж застоллем i храмам выбiрае апошняе, гэта ўжо сведчыць пра пэўны пералом у яго свядомасцi.

— Ды i многiя ў гэту ноч маюць вялiкую патрэбу, каб за iх памалiлiся, — дадае манахiня.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як усе добрыя сем’i, гэтая збiраецца разам на Новы год. Але не за святочным сталом, а ў храме — Цi можна сказаць пра манастыр, што гэта — сям’я? — С
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика