Open Art Fair: прэм’ер-міністра Галандыі зацікавілі толькі беларускія мастакі
15.09.2010 16:03
—
Новости Культуры
|
На адкрыццё кірмаша Open Art Fair, які адбыўся ў мястэчку Ярбюрс (Jaarbeurs) горада Утрэхта, завітаў прэм'ер Нідэрландаў Ян Петэр Балкенендэ (Mr.dr.J.P.Balkenende), а таксама адзін з буйнейшых архітэктараў Галандыі Кейс Дам (Cees Dam) і шмат іншых уплывовых асобаў.
Праўда, пра візіт Яна Петэра Балкенендэ арганізатарамі мерапрыемства заяўлена не было, таму ягонае з'яўленне выклікала ажыятаж. Пасля афіцыйнай прамовы прэм'ер-міністр прайшоўся па ўсіх стэндах кірмаша, але спыніўся толькі ля аднаго - беларускага. Стэнд Прэм'ер распытаў мастачку і ўладальніцу галерэі Вікторыю пра гісторыю стварэння работ і іх сэнс. Тая зазначыла: “Шмат хто лічыць мае карціны трохі драматычнымі. Вось, напрыклад, гэта - дворык Дастаеўскага. Але мы выраслі ў гэтым, на гэтай літаратуры, і трохі драматызму - гэта неад'емная частка жыцця кожнага беларуса”. Пасля Ян Петэр пацікавіўся жыццём у Беларусі і быў прыемна здзіўлены узроўнем нашых мастакоў. Дарэчы, мастачка падаравала госцю каталог сваіх работ, дзе прысутнічаў фотаздымак пасла Беларусі ў Галандыі Алены Мікалаеўны Грыцэнкі. Вікторыя адзначыла пастаянную дапамогу нашай амбасады. Вікторыя Каваленчыкава запрасіла прэм'ер-міністра ў сваю галерэю на наступную выставу, якая адбудзецца 6-10 лістапада ў Гаазе. Ян Петэр паабяцаў, што сапраўды пастараецца туды патрапіць. Чаму б і не? Недарма Вікторыя зазначыла: “Было бачна, што яму з намі цікава”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра візіт Яна Петэра Балкенендэ арганізатарамі мерапрыемства заяўлена не было, таму ягонае з'яўленне выклікала ажыятаж. |
|