Фатографа Андрэя Лянкевіча адзначылі на фестывалі Kaunas Photo STAR
15.09.2010 16:03
—
Новости Культуры
|
![]() Фатограф Андрэй Лянкевіч на штогадовым міжнародным фотафестывалі ў Каўнасе (Літва) Kaunas Photo STAR. Яго ўзнагародзілі персанальнай выставай у FOTO KVARTALS gallery (Ryga, Latvia), якая пройдзе ў 2011 годзе. Фатограф азнаёміць гасцей выставы з серыяй "Беларускае Паганства". Акрамя таго, у наступным нумары часопіса "Foto Kvartals" будзе надрукаваная падборка фотаздымкаў з партфоліа Лянкевіча, якія прынеслі яму перамогу. Серыя "Беларускае Паганства" да канца месяца мае выйсці асобным фотаальбомам. "У гэтым годзе на фэсце зладзілі конкурс парфоліа маладых фатографаў з усяго свету. Удзельнічалі фатографы з Беларусі, Расіі, Ірану, Англіі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі ды іншых краін. Было адабрана 100 працаў. Лепшых з іх адбіралі 12 экспертаў, таксама з усяго свету", - расказаў "Нашай Ніве" Андрэй Лянкевіч. Новай зоркай каўнаскага фэсту стаў французскі фатограф , які аб’ехаў постсавецкія краіны ад Усходняй Германіі да Манголіі, дзе здымаў закінутыя вайсковыя базы. Фотафестываль ладзіцца ў Каўнасе штогод пачынаючы з 2004 года. Ягоная мэта - пошук новых талентаў і зорак у свеце фатаграфіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узнагарода — персанальная выстава ў FOTO KVARTALS gallery (Ryga, Latvia) у 2011 з серыяй "Беларускае Паганства".
|
|