Гліняны посуд жалезнага веку. 21.by

Гліняны посуд жалезнага веку

23.04.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Жлобінскім дзяр-жаўным гісторыка-краяз-наўчым музеі плануецца адкрыць пастаянную археалагічную экспазіцыю. Экспанатаў ужо сабрана дастаткова. А нядаўна паступілі новыя – кераміка (фрагменты глінянага посуду) жалезнага веку (канец І тысячагоддзя да нашай эры – пачатак І тысячагоддзя нашай эры) і ХVI–XVIII стагоддзяў.
Старажытная кераміка была знойдзена ў нашым горадзе ўпершыню. Здарылася гэта летам мінулага года, калі ў Жлобін наведаўся светлагорскі гісторык і краязнаўца Тэльман Маслюкоў. Пры дапамозе мясцовых краязнаўцаў ён правёў агляд верхняй часткі культурнага слоя на значнай плошчы парка «Прыдняпроўскі» і на адхілах былога замчышча.
Знаходкі, з якімі азнаёміліся спецыялісты з Інстытута гісторыі НАН Беларусі, сведчаць аб тым, што задоў-га да ўзнікнення Жлобіна тут існавала паселішча пер-шабытнаабшчыннага часу. Такі посуд вырабляўся яшчэ да таго, як людзі пачалі выкарыстоўваць ганчарнае кола. Што тычыцца керамікі ХVI–XVIII стагоддзяў, дык у большасці гэта фрагменты паліванага (глазураванага) посуду, а таксама пячной кафлі, што было характэрна для гарадскога побыту. Гэта пацвярджае думку аб тым, што Жлобін ужо тады быў гарадскім паселішчам.

Кацярына ЦІСЕЦКАЯ, старшы навуковы супрацоўнік музея. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Жлобінскім дзяр-жаўным гісторыка-краяз-наўчым музеі плануецца адкрыць пастаянную археалагічную экспазіцыю. Экспанатаў ужо сабрана дастаткова. А нядаўна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика