Гліняны посуд жалезнага веку
23.04.2013
—
Новости Культуры
|
У Жлобінскім дзяр-жаўным гісторыка-краяз-наўчым музеі плануецца адкрыць пастаянную археалагічную экспазіцыю. Экспанатаў ужо сабрана дастаткова. А нядаўна паступілі новыя – кераміка (фрагменты глінянага посуду) жалезнага веку (канец І тысячагоддзя да нашай эры – пачатак І тысячагоддзя нашай эры) і ХVI–XVIII стагоддзяў.
Старажытная кераміка была знойдзена ў нашым горадзе ўпершыню. Здарылася гэта летам мінулага года, калі ў Жлобін наведаўся светлагорскі гісторык і краязнаўца Тэльман Маслюкоў. Пры дапамозе мясцовых краязнаўцаў ён правёў агляд верхняй часткі культурнага слоя на значнай плошчы парка «Прыдняпроўскі» і на адхілах былога замчышча. Знаходкі, з якімі азнаёміліся спецыялісты з Інстытута гісторыі НАН Беларусі, сведчаць аб тым, што задоў-га да ўзнікнення Жлобіна тут існавала паселішча пер-шабытнаабшчыннага часу. Такі посуд вырабляўся яшчэ да таго, як людзі пачалі выкарыстоўваць ганчарнае кола. Што тычыцца керамікі ХVI–XVIII стагоддзяў, дык у большасці гэта фрагменты паліванага (глазураванага) посуду, а таксама пячной кафлі, што было характэрна для гарадскога побыту. Гэта пацвярджае думку аб тым, што Жлобін ужо тады быў гарадскім паселішчам. Кацярына ЦІСЕЦКАЯ, старшы навуковы супрацоўнік музея. ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Жлобінскім дзяр-жаўным гісторыка-краяз-наўчым музеі плануецца адкрыць пастаянную археалагічную экспазіцыю. Экспанатаў ужо сабрана дастаткова. А нядаўна...
|
|