Пры лабавым сутыкненні фураў пад Ляхавічамі загінуў кіроўца
					09.10.2017 12:42
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				 
				
				
				![]() Фота: gaibrest.by У Ляхавіцкім раёне Брэстчыны каля 6-й гадзіны раніцы 9 кастрычніка адбылося ДТЗ са смяротным вынікам. Паводле інфармацыі , 43-гадовы жыхар польскага горада Лукаў ехаў на грузавым аўтамабілі "Вольва" з прычэпам у напрамку Слуцку па дарозе Р-43 "Мяжа Расіі — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы". На 452-м км дарогі кіроўца выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўлабавую сутыкнуўся з фурай "MAN" з прычэпам. За рулём другога аўтамабіля быў 25-гадовы жыхар Слуцка. Пры ДТЗ польскі кіроўца памёр на месцы здарэння. Беларуса шпіталізавалі ў рэанімацыю Ляхавіцкай цэнтральнай раённай лякарні. Дактары змагаюцца за яго жыццё. На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							 Фота: gaibrest.by   У Ляхавіцкім раёне Брэстчыны каля 6-й гадзіны раніцы 9 кастрычніка адбылося ДТЗ са смяротным вынікам.  Паводле інфармацыі gaibrest.by, 43-гадовы жыхар...  | 
 
		
		
		 
     |