Пры лабавым сутыкненні фураў пад Ляхавічамі загінуў кіроўца. 21.by

Пры лабавым сутыкненні фураў пад Ляхавічамі загінуў кіроўца

09.10.2017 12:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

У Ляхавіцкім раёне Брэстчыны каля 6-й гадзіны раніцы 9 кастрычніка адбылося ДТЗ са смяротным вынікам. 

Паводле інфармацыі gaibrest.by, 43-гадовы жыхар польскага горада Лукаў ехаў на грузавым аўтамабілі "Вольва" з прычэпам у напрамку Слуцку па дарозе Р-43 "Мяжа Расіі — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы". На 452-м км дарогі кіроўца выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўлабавую сутыкнуўся з фурай "MAN" з прычэпам. За рулём другога аўтамабіля быў 25-гадовы жыхар Слуцка.

Пры ДТЗ польскі кіроўца памёр на месцы здарэння. Беларуса шпіталізавалі ў рэанімацыю Ляхавіцкай цэнтральнай раённай лякарні. Дактары змагаюцца за яго жыццё.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У Ляхавіцкім раёне Брэстчыны каля 6-й гадзіны раніцы 9 кастрычніка адбылося ДТЗ са смяротным вынікам.  Паводле інфармацыі gaibrest.by, 43-гадовы жыхар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика