Пра змену патрабаванняў. 21.by

Пра змену патрабаванняў

20.02.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 года № 7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва” прадугледжвае спрашчэнне ўмоў для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці і выключэнне залішніх патрабаванняў, прад’яўляемых да бізнесу.
Так, Дэкрэтам зацверджаны Агульныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб’ектаў, якія належаць суб’ектам гаспадарання, у тым ліку патрабаванні да аб’ектаў грамадскага харчавання, гандлю, па аказанні бытавых паслуг, па рамонце і тэхнічным абслугоўванні транспартных сродкаў, да рынкаў.
Працягваецца распрацоўка новых спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі радыяцыйных аб’ектаў і выкарыстання атамнай энергіі, тых, што з’яўляюцца крыніцамі неіанізуючага выпраменьвання, аб’ектаў аграпрамысловага комплексу і прамысловасці, дзейнасць якіх патэнцыяльна небяспечная для насельніцтва, арганізацый аховы здароўя, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць медыцынскую, фармацэўтычную дзейнасць, устаноў адукацыі, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, устаноў сацыяльнага абслугоўвання, інтэрнатаў і іншых месцаў пражывання, крыніц і сістэм пітнога водазабеспячэння, а таксама тых, што будуюцца і рэканструююцца; да ўсталявання санітарна-ахоўных зон аб’ектаў, якія ўздзейнічаюць на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе, арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, працэдур іх кантролю, умоў працы работнікаў.
У сувязі з гэтым, прапаноўваем суб’ектам гаспадарання з улікам практыкі прымянення дзеючых дакументаў накіраваць прапановы на адрас Жабінкаўскага райЦГЭ, іншых органаў дзяржнагляду па ўнясенні змен у санітарна-эпідэміялагічнае заканадаўства.
З мэтай рэалізацыі асноўных палажэнняў Дэкрэта спецыялісты санэпідслужбы праводзяць растлумачальную работу сярод суб’ектаў гаспадарання па змяненні заканадаўства ў вобласці забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва з дапамогай практычных кансультацый, семінараў, сустрэч, гігіенічнага навучання з прымяненнем практычных навыкаў, круглых сталоў з інфармаваннем суб’ектаў пра тыповыя парушэнні, выяўленыя падчас наглядных мерапрыемстваў.
Надзея ШОСЦІК, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Жабінкаўскага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 года № 7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва” прадугледжвае спрашчэнне ўмоў для ажыццяўлення прадпрымальніцкай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика