Малочныя рэкі ў пяшчотных руках. 21.by

Малочныя рэкі ў пяшчотных руках

23.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нягледзячы на тэхнічны прагрэс, які ўсё больш мяняе аблічча сучаснай жывёлагадоўлі, адным з галоўных элементаў малочнатаварнай галіны з’яўляецца чалавек. Чарговыя прыклады таму мы знайшлі ў ААТ “Батчы”, дзе ў апошні час адзначаецца відавочны прагрэс у вытворчасці малака.

Пра такіх, як я, гавораць – вырасла каля кароў, — пасміхаецца аператар машыннага даення Марына Рудовіч.Тут нарадзілася, у гэтай гаспадарцы працавала мая мама, зараз тут працуе мой бацька. У ААТ “Батчы” мой стаж — 8 гадоў, амаль 5 з якіх прайшлі на малочнатаварным комплексе.


Як адзначае брыгадзір малочнатаварнага комплексу “Батчы” Алена Мартынюк, менавіта ад такіх людзей, якія любяць сваю работу, прытрымліваюцца вытворчай дысцыпліны і з пяшчотай ставяцца да жывёлы, залежыць якасць малака, а значыць, і дабрабыт сельскагаспадарчай арганізацыі. Зараз на комплексе налічваецца 572 галавы дойнага статку, па стане на 1 кастрычніка надой на адну фуражную карову склаў 5391 кілаграм малака. Нагадаем, па выніках мінулага года гэтая лічба складала 5285 кілаграмаў. Таварнасць складае 91%. Як адзначае Алена Алегаўна, у планах комплексу – выйсці па выніках бягучага года на 6000 – 6200 кілаграмаў. І, гледзячы на настрой супрацоўнікаў, прагнозы здаюцца верагоднымі.

Вялікія планы гаспадарка мае на рэканструкцыю існуючай інфраструктуры, з чым непарыўна звязаны будучы прырост пагалоўя. Як адзначыў дырэктар ААТ “Батчы” Сяргей Гліннік, першы малочнатаварны комплекс на 1100 галоў дойнага статку з удзелам сродкаў абласнога бюджэту будзе створаны шляхам рэканструкцыі фермы ў Шыповічах – там пабудуюць 2 памяшканні і даільную залу. Другая сучасная ферма, таксама на 1100 галоў, запланавана ў вёсцы Дзявяткі – на гэты раз з прыцягваннем інвестыцый ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод”. Па інфармацыі дырэктара гаспадаркі 300 галоў дойнага статку плануецца дабавіць ужо да канца 2019 года, увогуле ж ён павінен дасягнуць узроўню ў 3500 галоў. Улічваючы той факт, што зараз дойны статак складае 1329 галоў, змены прадугледжваюцца маштабныя.



Спрыяльная сітуацыя складаецца з кармавой базай. Як адзначыў Сяргей Анатольевіч, у бягучым годзе плануецца выйсці на ўзровень не менш 39 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву, што дае стопрацэнтную забяспечанасць кармамі. Дзякуючы інвестыцыям ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод”, атрымалася аднавіць тэхніку, што ў сваю чаргу дазволіла паспяхова ў неабходныя тэрміны завяршыць азімую сяўбу. Вялікая ўвага надаецца новым тэхналогіям, у тым ліку ў сферы кармлення жывёлы. Але самае галоўнае, мабыць, у тым, што думаць па-новаму пачалі супрацоўнікі, якія ў поўнай меры ўсведамляюць рэаліі сучаснага рынку і разумеюць, што толькі якаснай работай забяспечваецца дабрабыт.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара: аператар машыннага даення Марына Рудовіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малочныя рэкі ў пяшчотных руках
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика