Адшумеў восеньскі кірмаш. 21.by

Адшумеў восеньскі кірмаш

16.10.2014 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Добры гаспадар разумее, як важна не толькі сабраць багаты ўраджай, але і выгадна рэалізаваць яго, каб мець прыбытак і сродкі на далейшае развіццё вытворчасці.

Прынамсі, гэтую ісціну даўно спасціглі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і гаспадары фермерскіх гаспадарак, якія  прымалі ўдзел у восеньскім кірмашы ў мінулую нядзелю. Сёлета, бадай упершыню за апошнія гады, колькасць прадаўцоў сельскагаспадарчай прадукцыі і яе якаcць прыемна здзіўлялі.
З самага ранку людзі спяшаліся на кірмаш. Вельмі хутка набярэжную запоўнілі прадаўцы і пакупнікі. Насторой у лю-дзей быў святочны. Чуліся смех і жарты. У паветры адчуваўся водар яблыкаў, мёду і восеньскіх кветак. Кожнае гандлёвае месца адрознівалася сваім каларытам і выстаўленай прадукцыяй. А яе на кірмашы прадставілі практычна ўсе сельгаспрадпрыемствы нашага і шэраг прадпрыемстваў Гомельскага раёна. Кожны наведвальнік спяшаўся за сваімі пакупкамі, але асаблівым попытам карысталіся бульба, капуста, морква, цыбуля, буракі і зерне. Выбіраць у пакупнікоў было з чаго не толькі па гатунках, знешнім выглядзе, але і цане.
 Я пастараўся вывесці сярэдні кошт выстаўленай на продаж прадукцыі, і атрымалася, што бульба каштавала каля 3000 рублёў, пшаніца –  2500 рублёў, ячмень – 2200 рублёў, авёс – 2000 рублёў, цыбуля – 4900 рублёў, капуста – 3000 рублёў, зерне кукурузы – 3,5 тысячы рублёў, перац і баклажаны па 5000 рублёў.
Многія набывалі саджанцы пладовых дрэвэў. Напрыклад, грушы 3-гадовага ўзросту каштавалі 100 тысяч рублёў, аднагодкі – па 60 тысяч рублёў. Чэргаў не ўтваралася, вось толькі прадукцыя Тураўскага кансервавага камбіната карысталася павышаным попытам. Кансерваваныя фасоля, зялёны гарошак, кукуруза рэалізоўваліся надзвычай добра. Так добра, што засталіся пакупнікі, якім не хапіла гэтай прадукцыі…
Актыўны ўдзел у кірмашы, акрамя сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прымалі райспажыўтаварыства, фермерскія гаспадаркі раёна. Якасць іх прадукцыі і кошт задавольвалі пакупнікоў, як і тое, што расфасавана яна была ў сеткі розных памераў.  
Не сканчалася чарга да свежай рыбы, прадстаўленай эксперыментальным рыбгасам  “Белае”. Пакупнікі дзякавалі прадстаўнікам рыбгаса за далікатэсны тавар і запрашалі наведваць наш горад як мага часцей.
Уладзімір Семянцоў:
– Арганізацыя кірмаша выдатная. Пералік сельгаспрадуктаў унушальны, але маецца і недахоп. На мой погляд, сёння ўяўна не хапала бульбы на насенне. А калі больш канкрэтна, не было ў продажы насеннай бульбы гатункаў “скарб” і “брыз”. Хочацца спадзявацца, што ў наступны раз такіх недапрацовак больш не ўзнікне.
Таццяна Хвяшчук:
 – Кірмаш парадаваў выбарам і цэнамі. Вось набыла цыбулю, моркву і капусту. Прадукцыя прыгожая і якасная. Цяпер і зіму можна сустракаць спакойна. А яшчэ хачу выказаць падзяку мясцовай уладзе за арганізацыю кірмаша. Вельмі патрэбную справу робіць яна і за гэта вялікі дзякуй.
Леанід ДУБОЎСКІ
Фота Яўгена УСЦІНАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добры гаспадар разумее, як важна не толькі сабраць багаты ўраджай, але і выгадна рэалізаваць яго, каб мець прыбытак і сродкі на далейшае развіццё вытворчасці....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика