"Бег сяброўства". 21.by

"Бег сяброўства"

16.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сусветны бег гармоніі (Wоrld Hаrmоnу Run) — гэта самая працяглая ў свеце эстафета, у якой перадаецца факел як сімвал імкнення чалавецтва да больш гарманічнага і шчаслівага жыцця. Сёлета ён пройдзе на 5 кантынентах. Агульная даўжыня маршрутаў каля 100 тысяч кіламетраў. Упершыню прабег адбыўся ў 1987 годзе, і з таго часу амаль штогод праходзіць у Амерыцы, Еўропе, Азіі, Аўстраліі і Афрыцы. Па ўмовах эстафеты любы чалавек можа далучыцца да яе ў любым месцы маршруту. Да цяперашняга моманту мільёны людзей сталі сведкамі і ўдзельнікамі гэтай знамянальнай падзеі, перадаючы паходню з рук у рукі, ад горада да горада, ад краіны да краіны.

У 2010 годзе Сусветная факельная эстафета Wоrld Hаrmоnу Run (у Беларусі праходзіць пад назвай "Бег сяброўства") пачалася з унікальнай цырымоніі запальвання паходні ад пылаючай лавы вулкана. Міжнародная каманда з 25 краін свету, у тым ліку з Беларусі, Расіі і Украіны, адправілася на схіл вулкана Пакая недалёка ад горада Гватэмала, каб запаліць факел эстафеты.

Традыцыйна агульны старт Сусветнага бегу гармоніі даецца ў штаб кватэры ААН у Нью-Ёрку. Падчас гэтай цырымоніі ад агульнага агню запальваюць факелы пяці кантынентаў. Далей эстафета стартуе на ўсіх кантынентах. Еўрапейская частка прабегу пачалася 26 лютага ў Дубліне, а азіяцкая галіна прабегу стартавала 24 красавіка ў Хірасіме. У Беларусь удзельнікі эстафеты прыбудуць 16 верасня з Літвы і, прабегшы па тэрыторыі нашай краіны 840 км, адправяцца ў Расію 22 верасня.

Фінішуе бег 27 верасня ў Маскве, куды адначасова прыбудуць удзельнікі азіяцкай і еўрапейскай часткі эстафеты. Так будзе ўстаноўлена ўнікальная сувязь паміж Усходам і Захадам працягласцю 47000 км!

Сусветны бег гармоніі ў розны час падтрымалі самыя вядомыя людзі планеты і нашай краіны: Вячаслаў Фяцісаў, Ірына Радніна, Маці Тэрэза, прынцэса Дыяна, Нэльсан Мандэла, Міхаіл Гарбачоў, каралева Вялікабрытаніі Лізавета, Пол Макартні, Барыс Грабеншчыкоў, Далай-лама, Мікалай Валуеў і многія іншыя. У 2008 годзе Факел Дружбы пабываў на Паўночным полюсе.

У 2010 годзе Сусветны бег гармоніі падтрымлівае ідэю правядзення ААН і ЮНЕСКА Міжнароднага года па аднаўленні адносінаў паміж культурамі. Дэвід Херберн, старшыня 35-й Генеральнай Сесіі ЮНЕСКА, адзначыў, што гэты бег — шанец усім удзельнікам пашырыць свае ўяўленні аб свеце і дакрануцца да іншых культур.

На ўсіх маршрутах эстафеты тысячы дзяцей прымуць удзел у мерапрыемствах, калі каманды бегуноў прыбудуць у школы, каб падзяліцца сваімі надзеямі і марамі аб больш гарманічным свеце.

Марта Маркачэўская.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветны бег гармоніі (Wоrld Hаrmоnу Run) — гэта самая працяглая ў свеце эстафета, у якой перадаецца факел як сімвал імкнення чалавецтва да больш гарманічнага і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика